Даку́даўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Дакудава 1. Плошча — 113,5 км².

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лідскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 30 жніўня 1957 года ў склад Траццякоўскага сельсавета перададзены вёскі Боркі і Скаменны БорРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 жніўня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1.. У 1986 годзе скасавана вёска СяглыРашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада і 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).. 18 кастрычніка 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Траццякоўскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 259 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 640 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 75,2 % — беларусы, 18,0 % — палякі, 5,2 % — рускія, 0,9 % — украінцы.

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 17 вёсак: Анацкі, Біскупцы, Бурносы, Гаўе-Пяскі, Дакудава 1, Дакудава 2, Ельня, Забалотня, Карнілкі, Лучкі, Мікулічы, Місуры, Мялёгава, Пораслі, Пятры, Філонаўцы, Чараўкі.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Лідскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе