«Sumarok» — беларускі рок-гурт. Заснаваны ў 2009 г. Выконвае пераважна аўтарскія песні на беларускай мове.
Гісторыя Гурт быў створаны ў 2009 годзе ў Полацку музыкантамі Ігарам Палынскім і Антонам Івановым. Першапачаткова меў назву «Silence». Пасля першага выступлення, які адбыўся на вечары памяці Віктара Цоя 15 жніўня, памяняў назву на «Горад N», з якой існаваў да пачатку 2014 года. У 2012 годзе стаў пераможцам інтэрнэт-адбору на фестываль «Бардаўская восень» і выступіў у Польшчыhttps://ultra-music.com/news/9151.
У першыя гады існавання курсаў беларускай мовы «Мова нанова» гурт выступіў у большасці гарадоў, дзе ладзілі заняткі.
Дэбютны альбом пад назвай «Мінор» выйшаў у 2015 годзе.
З 2021 года лідар гурта Ігар Палынскі знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі, сольна выступае з канцэртамі ў гарадах Еўропы.
Творчасць Журналістка Кацярына Захарэвіч так адгукаецца пра творчасць гурта Sumarok:«Як адначасова песні могуць быць і сумнымі, і пазітыўнымі?.. Яны нібы прызнаюць існаванне ўсіх хібаў свету, усіх недахопаў, але не спыняюцца на гэтым, а з прызнаннем разбураюць іх і настройваюць на жыццё на нейкім новым узроўні...»Музыкант Стась Сілка лічыць, што пэўныя вершы Ігара Палынскага павінны аднойчы ўвайсці ў залатую скарбонку беларускай паэзіі.
Назва У 2013 годзе лідар гурта Ігар Палынскі прайшоў адбор і патрапіў у «Снайперскі хор» Дыяны Арбенінай, дзякуючы чаму выступіў на юбілейным канцэрце гурта «Начныя Снайперы», які адбыўся ў Маскве (Расія)https://news.tut.by/culture/378702.html . Пасля знаёмства з Арбенінай Ігар анансаваў новую назву гурта — Sumarok. Гэта назва адной з яе песень, якая спяваецца на прыдуманай мовеhttps://rh.by/2019/10/10/sumarok-igar-palynski/ .
Дыскаграфія
Альбомы
Мінор (2015) Як ёсць (2016)
Сінглы
Зоркі былі супраць нас (2018) Жніво (2019) Калі ты дыхаеш мне ў патыліцу (2020) Чэрці (2020) 2020 (2020) Караблі (2021) Я цябе люблю (2022) Што засталося (2022)
Удзельнікі
Ігар Палынскі: вакал, гітара Яўген Елісеенка: гітара
Былыя ўдзельнікі
Антон Іваноў: гітара, бас-гітара Арцём Вылягжанін: гітара Ціхан Зінкевіч: гітара Павел Малюжанец: гітара, бас-гітара Андрэй Абраменка: бас-гітара Алесь Гуркоў: ударныя Ігар Шыдлоўскі: ударныя Юлія Ільіна: клавішныя, вакал Канстанцін Шалуткевіч: бас-гітара Сяргей Арлоўскі: ударныя
Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2009 годзе Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі