Ігар Аляксандравіч Палынскі () — беларускі музыкант, журналіст, паэт.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і журналістаў. У 2010 годзе скончыў Полацкую дзяржаўную гімназію № 1 імя Францыска Скарыны. У 2017 годзе скончыў Інстытут журналістыкі БДУ. Працаваў у газеце «Полацкі веснік» (2011—2015), на тэлеканале «Саміт+ТБ» (2015—2018), тэхнічным рэдактарам «Рэгіянальнай газеты» (Маладзечна).

На працягу 2017 года выступаў як калумніст у часопісе «Маладосць»http://www.zviazda.by/be/news/20170520/1495259245-mayskaya-maladosc. Адзін з галасоў праекта «Гарошак.by». Голасам Ігара Палынскага агучаны прыпынкі шэрагу цягнікоў Беларускай чыгункіhttps://soundcloud.com/sumarok/tsyagnk-maladzechna-polatsk.

Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў (2017).

У 2021 годзе пакінуў Беларусь праз палітычны пераслед.

У 2021—2022 гадах быў шэф-рэдактарам MOST Mediahttps://mostmedia.io/ (Беласток), сузаснавальнік медыя PALATNO. З 2022 года арганізуе і праводзіць курсы беларускай мовы «Мова Нанова» ў Беластоку.

Творчасць У 2009 годзе разам з Антонам Івановым заснаваў гурт Sumarok. У 2013 годзе выступіў у «Снайперскім хоры» Дзіяны Арбенінайhttps://news.tut.by/culture/378702.html .

У 2014 годзе стаў адным з аўтараў літаратурнага зборніка «Час бліскавіц», які выдала аб’яднанне «Літаратурны каўчэг»https://budzma.by/news/polacki-hurt-sumarok-vydaw-pyershy-sinhl-z-buduchaha-albomu-minor.html.

Станам на 2026 года, гітарыст гурта Кацярыны Ваданосавай, а таксама выступае сольна.

Крыніцы