31 снежня 2019 года некалькі сотняў пратэстоўцаў атакавалі пасольства ЗША ў Багдадзе. За некалькі дзён да інцыдэнту амерыканскія ВПС разбамбілі пяць аб’ектаў апалчэння «Катаіб Хезбала» і іншых шыіцкіх рухаў у Сірыі і Іраку, што і паслужыла падставай да нападу на дыпмісію.

Перадгісторыя Увечары 27 снежня была абстраляна ваенная база К1, размешчаная непадалёк ад іракскага горада Кіркук, падчас чаго загінуў адзін грамадзянскі падрадчык, які меў амерыканскае грамадзянстваАмериканские военные были обстреляны на базе в Ираке // Военное обозрение, 28 декабря 2019. Урад ЗША абвінаваціў у здарэнні шыіцкую праіранскую групоўку «Катаіб Хезбала», якая раней змагалася разам з іракскай урадавай арміяй супраць ІДІЛ. Неўзабаве амерыканская авіяцыя нанесла авіяўдары па пяці аб’ектах апалчэнняў у Іраку і Сірыі, забіўшы некалькіх чалавек. Пахаванне загінулых ад бамбардзіровак паступова перарасло ў мітынг.

Напад 31 снежня ад некалькіх соцень да тысяч прыхільнікаў шыіцкай міліцыі «Аль-Хашд аш-Шаабі» ў квартале дыппрадстаўніцтваў Ірака выйшлі на акцыю пратэсту супраць амерыканскіх дзеянняў. Іракцы запатрабавалі ад урада краіны закрыць амерыканскае пасольства ці хаця б панізіць узровень дыпадносінаў з ЗША за дзеянні, якія не былі ўзгоднены з іракскімі ўладамі. Найбольш актыўныя мітынгоўцы пачалі закідваць тэрыторыю, на якой размешчана дыпмісія ЗША, бутэлькамі з запальнай сумессю. Дзесяткі чалавек пайшлі на штурм аб’екта. Пратэстоўцы, забраўшыся на сцяну, змагли трапіць у будынак, на тэрыторыі якога, як адзначалі відавочцы, былі чутны стрэлы і бачны пошугі полымяПротестующие пошли на штурм посольства США в Багдаде // Военное обозрение, 31 декабря 2019.

Маніфестанты выкарыстоўвалі балончыкі з фарбай, паспеўшы пакрыць сцены пабудоў пасольскага комплексу надпісамі ў падтрымку партыі «Хезбала». Пратэстоўцы выкрыквалі антыамерыканскія лозунгі і палілі партрэты прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Аднак сцены пасольства досыць надзейна ўмацаваны, і асноўная частка пратэстуючых са сцягамі і транспарантамі мітынгавала на вуліцы. Пры гэтым, нягледзячы на тое, што ў натоўпе былі людзі ў ваеннай форме, зброі пры іх не былоЗа «Хезболлу»: протестующие вынудили бежать посла США в Ираке // Газета.ру, 31 декабря 2019.

На даху былі бачны амерыканскія вайскоўцы — як мяркуецца, марскія пехацінцы, якія накіравалі зброю на дэманстрантаў, але стралялі толькі ў паветра. У сувязі з асцярогай за бяспеку дыпламаты былі эвакуіраваны ў бяспечнае месца.

На падаўленне бунту была накіравана паліцыя. Паліцыянты ўжылі супраць актывістаў слёзатачывы газ і іншыя спецсродкі. У выніку налёту каля 20 чалавек атрымалі раненніТрамп обвинил Иран в нападении на посольство США в Тегеране и направляет в Ирак дополнительные силы (ФОТО).

Наступствы Пасля нападу Пентагон заявіў, што накіруе ў Ірак 750 ваеннаслужачых для ўзмацнення аховы дыпмісіі. Да 1 студзеня 2020 года з Кувейта прыбылі першыя сто марпехаўСША направят в Ирак 750 солдат после атаки посольства в Багдаде // Sputnik Беларусь, 1 января 2019.

У сувязі з нападам дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа адклаў візіт ва Украіну, Беларусь, Казахстан, Узбекістан і Кіпр. Адмена паездкі тлумачылася неабходнасцю заставацца ў Вашынгтоне, каб сачыць за сітуацыяй у Іраку і забяспечваць бяспеку амерыканскіх грамадзян на Блізкім УсходзеГоссекретарь США Помпео отложил визит в Беларусь // Реформация, 1 января 2020.

3 студзеня амерыканская авіяцыя нанесла авіяўдар па міжнародным аэрапорце Багдада, у адказ на напад на пасольства ў Іраку. У выніку бамбардзіроўкі загінулі іранскі генерал Касем Сулеймані і камандзір іракскай групоўкі шыіцкіх апалчэнцаў «Сілы народнай мабілізацыі» і кіраўнік «Катаіб Хезбала» Абу Махдзі Аль-Мухандзіс. У той жа дзень два найбуйнейшых блока ў парламенце Ірака — «Саірун» і «аль-Фатх» — заклікалі прыняць закон аб вывадзе замежных войск з тэрыторыі краіныВ парламенте Ирака призвали принять закон о выводе иностранных войск // РИА Новости, 3 января 2020.

Амерыканская атака прывяла да эскалацыі амерыкана-іранскага канфлікту. З-за гэтага падчас сусветных таргоў нафта падаражэла да максімуму з верасня 2019 года (у сярэднім на 4%)Тэгеран абяцае "знішчальны адказ" за забойства генерала Сулеймані // Белтэлерадыёкампанія, 3 студзеня 2020Qasem Soleimani: US kills top Iranian general in Baghdad air strike.

4 студзеня ля будынка пасольства ЗША адбыўся выбух. Інфармацыі аб забітых і параненых няма. Разам з тым, бліжэйшыя тэрыторыі штаба сіл бяспекі Ірака падвергнуліся мінамётнаму абстрэлу. Інцыдэнт адбыўся на поўначы краіны ў правінцыі Найнава. Удакладнялася, што невядомыя абстралялі ўрадавыя будынкі каля штаба, якія выкарыстоўваўся вайскоўцамі ЗША. Акрамя таго, ракетным ударам падвергліся квартал аль-Джадрыя і таксама размешчаная на поўначы ваенная база «Балада», якую выкарыстоўвалі амерыканскія сілыОкрестности штаба сил безопасности Ирака подверглись обстрелу - Газета.Ru, 4 января.

Міжнародная рэакцыя : Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвінаваціў Іран у нападах, заявіўшы ў Twitter, што яго ўлады заплацяць «вельмі вялікую цану» ў выпадку, калі што-небудзь адбудзецца з амерыканскім пасольствам у Іраку ці хто-небудзь з грамадзян ЗША пацерпіць ад нападаў узброеных дэманстрантаў. : Міністэрства замежных спраў Ірана абвергла заяву аб датычнасці Тэгерана да гвалтоўных пратэстаў ля пасольства ЗША ў ІракуИран отрицает свою причастность к нападению на посольство США в Ираке // Укринформ, 1 января 2020. : Прэзідэнт Ірака Бархам Салех асудзіў напад пратэстуючых. Па словах прэзідэнта, інцыдэнт з амерыканскай дыпмісіяй з’яўляецца перш за ўсё «атакай на суверэнітэт» самога Ірака. Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што напад з’яўляецца грубым парушэннем міжнародных пагадненняўГлава Ирака осудил нападение протестующих на посольство США в Багдаде // РИА Новости, 31 декабря 2019. : 6 студзеня адбылася тэлефонная размова паміж міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем і кіраўніком дзярждэпартамента ЗША Майклам Пампеа. У ходзе абмеркавання сітуацыі ў блізкаўсходнім рэгіёне Макей выказаў асуджэнне любых дзеянняў, якія парушаюць прадугледжаныя Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных зносінах прывілеі і імунітэты дыпламатычных прадстаўніцтваў. Ён заявіў, што Мінск заклікае ўсе бакі праяўляць стрыманасць і імкнуцца да дээскалацыі напружанасці, а таксама падкрэсліў неабходнасць захавання прынцыпаў міжнароднага права ў мэтах устойлівага забеспячэння міжнароднай бяспекі ў глабальным і рэгіянальным вымярэннях Глава МИД Белоруссии обсудил с Помпео ситуацию на Ближнем Востоке // РИА Новости, 6 января 2020.

Гл. таксама Напады на дыпламатычныя місіі ЗША (2012) Грамадзянская вайна ў Іраку

Катэгорыя:Іранскі крызіс Катэгорыя:Падзеі 31 снежня Катэгорыя:Снежань 2019 года Катэгорыя:2019 год у Іраку Катэгорыя:Гісторыя Багдада Катэгорыя:Першае прэзідэнцтва Дональда Трампа