Га́ньжа Бе́ньшава (, 27 сакавіка 1919, вёска Розенталь, Германія — 15 сакавіка 1999, Баўтцэн, Германія) — лужыцкая пісьменніца, драматург, перакладчык, педагог і рэдактар. Пісала дзіцячую прозу і драматычныя творы на верхнялужыцкай мове. Член Саюза пісьменнікаў ГДР. Лаўрэат прэміі імя Якуба Чышынскага.
Біяграфія Нарадзілася 27 сакавіка 1919 года ў лужыцкай вёсцы Рожант (Розенталь) каля Баўтцэна. У 1933 годзе скончыла сельскую школу ў Рожанце, пасля чаго працягнула сярэднюю адукацыю ў вёсцы Каменьцы. З 1935 па 1938 год атрымлівала вышэйшую адукацыю ў Баўтцэне. У ваенны час працавала арганісткай ў адной з каталіцкіх парафій. У 1946 г. скончыла педагагічныя курсы, пасля чаго працавала настаўніцай у розных лужыцкіх школах. У пасляваенны перыяд супрацоўнічала з лужыцкім таварыствам «Dom serbskeho ludoweho wuměłstwa».
З 1954 па 1959 год працавала навуковым супрацоўнікам у Інстытуце сербскага народазнаўства ў Лейпцыгу і выдавецтве лужыцкага культурнага таварыства «Домавіна».
У 1974 годзе за сваю літаратурную дзейнасць была ўзнагароджана ордэнам «За заслугі перад Айчынай».
З 1976 года была рэдактарам лужыцкага часопіса «Płomjo». Лаўрэат літаратурных прэмій імя Якуба Чышынскага (1980) і лужыцкага культурнага таварыства «Домавіна».
Сачыненні
Проза
Spušćej so na Maksa, 1961; Skludźena tučel, 1965; Kónčkojty zub, 1966; Klimpotata ryba, 1968; Jank a Bärbel, 1969; Monika, 1980; Złoty rjećazk, 1985; Kosmodej, 1986.
Драматургія
Kak sej Nitka-Witka radu da, 1965; Spušćej so na Maksa, 1965; Parlički wódneho muža, 1968; Rjadowniska kniha, 1970; Klimpotata ryba, 1976.
Літаратура Гугнин А. А. Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней / Российская академия наук, Институт славяноведения и балканистики, научный центр славяно-германских отношений — М., 1997. — 170. — ISBN 5-7576-0063-2. Serbscy spisowaćeljo. Biografije a bibliografije. (1989) Wudawaćel: Koło serbskich spisowaćelow
Спасылкі Біяграфія
Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі імя Якуба Чышынскага Катэгорыя:Пісьменнікі ГДР Катэгорыя:Верхнялужыцкія пісьменнікі