Дом па вуліцы Рэвалюцыйнай, 24б — будынак у Мінску, размешчаны ў квартале, які прымыкае да Верхняга Горада. Пабудаваны ў пачатку XX ст. з цэглы.

Архітэктура

Двухпавярховы чатырохвугольны ў плане будынак з неатынкаваным 2-м паверхам накрыты двухсхільным дахам. Пад карнізам праходзіць пояс аб’ёмнага геаметрычнага арнаменту, выкладзены з цэглы. Атынкаваныя плоскасці прарэзаны аконнымі праёмамі прамавугольнай формы на 1-м паверсе, на 2-м — лучковымі сандрыкамі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:Рэвалюцыйная вуліца (Мінск) Катэгорыя:З’явіліся ў XX стагоддзі Катэгорыя:XX стагоддзе ў Мінску