Груша́нка зеленаватая (Pyrola chlorantha) — від кветкавых раслін роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна з доўгім карэнішчам. Кветаноснае сцябло вышынёй да 30 см, рабрыстае, звычайна чырванаватае, з 1—3 лускападобнымі лісцікамі. Лісце скурыстае, круглаватай формы, у прыкаранёвай разетцы, зімуючае. Кветкі зеленаватага колеру, па 2—9 у кароткай зрэджанай гронцы. Плод — адагнутая ўніз каробачка.
Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі ўмераных абласцей Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Добра пераносіць цень. Мезафіт, алігатроф і мезатроф. Расце ў хваёвых і яловых лясах. Цвіце ў чэрвені—ліпені.
Лекавая і дэкаратыўная расліна. Ахоўваецца ў шэрагу рэгіёнаў Расіі і Украіны.
Сінонімы Сінонімы паводле сайта The Plant List:
Літаратура — С. 135—136.
Спасылкі
Катэгорыя:Верасовыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны