Горна-металургічная акадэмія імя Станіслава Сташыца () — вышэйшая тэхнічная навучальная ўстанова ў горадзе Кракаў, Польшча.
Гісторыя 31 мая 1913 года імператар Франц Іосіф I зацвердзіў адкрыццё горнага інстытута ў Кракаве. Але, з-за пачатку Першай сусветнай вайны адкрыццё навучальнай установы прыйшлося адкласці.
Пасля Першай сусветнай вайны і здабыцця Польшчай незалежнасці польскі ўрад зацвердзіў адкрыццё вышэйшай тэхнічнай навучальнай установы ў Кракаве пад назвай Горная акадэмія.
Падчас Другой сусветнай вайны галоўны корпус акадэміі быў заняты нямецкімі войскамі, а маёмасць акадэміі была разрабавана. Нягледзячы на нямецкую акупацыю, акадэмія вяла падпольную адукацыйную дзейнасць.
Пасля заканчэння вайны, Горная акадэмія была адзінай функцыянуючай тэхнічнай ВНУ ў Польшчы. Яна стала цэнтрам дапамогі іншым тэхнічным ВНУ ў краіне. У сценах акадэміі ў гэты час зарадзілася Кракаўская Палітэхніка, якая да 1954 года з’яўлялася політэхнічным факультэтам акадэміі. Таксама Горная акадэмія адыграла вядучую ролю ў стварэнні Сілезскай Палітэхнікі, дапамагала з адраджэннем Варшаўскага політэхнічнага ўніверсітэта, арганізацыі Уроцлаўскай і Гданьскай Палітэхнікі.
У 1947 годзе Горная акадэмія была перайменавана ў Горна-металургічную акадэмію. У 1969 годзе акадэміі было прысвоена імя вядомага польскага навукоўца Станіслава Сташыца.
Факультэты У склад акадэміі ўваходзяць наступныя факультэты: Факультэт горнай справы і геаінжынерыі Факультэт інжынерыі металу і прамысловай інфарматыкі Факультэт электратэхнікі, аўтаматыкі, інфарматыкі і біямедыцынскай інжынерыі Факультэт інфарматыкі, электронікі і тэлекамунікацыі Факультэт механічнай інжынерыі і робататэхнікі Факультэт геалогіі, геафізікі і аховы навакольнага асяроддзя Факультэт горнай геадэзіі і інжынерыі навакольнага асяроддзя Факультэт інжынерыі матэрыялаў і керамікі Факультэт ліцейнай справы Факультэт каляровых металаў Факультэт свідравой справы, нафты і газу Факультэт менеджменту Факультэт энергетыкі і паліва Факультэт фізікі і прыкладной інфарматыкі Факультэт прыкладной матэматыкі Факультэт гуманітарных навук Акадэмічны цэнтр матэрыялаў і нанатэхналогій
Спасылкі Гісторыя Горна-металургічнай акадэміі Факультэты Горна-металургічнай акадэміі
Катэгорыя:Універсітэты Польшчы Катэгорыя:Адукацыя ў Кракаве Катэгорыя:Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Польшчы