Дом па вуліцы Рэвалюцыйнай, 8а — будынак у Мінску, размешчаны ў квартале, які прымыкае да Верхняга Горада. Пабудаваны ў XIX ст. з цэглы як жылы.

Архітэктура Двухпавярховы будынак мае план складанай формы, шчыльна прымыкае ў двары да дома № 10. Плоскія без дэкору фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Пад двухсхільным дахам праходзіць развіты шматслойны карніз.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:Рэвалюцыйная вуліца (Мінск) Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Мінску