Катаіб Хезбала (з  — Брыгада партыі Алаха) — шыіцкая ваенізаваная групоўка, якая дзейнічае на тэрыторыі Ірака і Сірыі. З’яўляецца часткай так званых спецыяльных груп — праіранскіх шыіцкіх фарміраванняў у Іраку. Актыўна ўдзельнічала ў баях супраць міжнароднай кааліцыі на чале з ЗША падчас Іракскай вайны (2003—2011). Групоўка адной з першых стала выкладваць свае атакі і іх відэазапіс у Інтэрнэт. Яна таксама актыўна ўдзельнічае ў грамадзянскай вайне ў Сірыі, дзе ваюе з суніцкімі паўстанцамі на баку ўрада Башара Асада. Па даных амерыканскіх назіральнікаў, групоўка атрымлівае фінансаванне ад Ірана, і канкрэтна, ад спецпадраздзялення КВІР Кодс, якое таксама і трэніруе яе байцоў.

31 снежня 2019 года, пасля авіяўдараў ВПС ЗША па пазіцыях групоўкі, яе прыхільнікі напалі на амерыканскае пасольства ў Багдадзе.

21 красавіка 2024 года баевікі разгарнулі ўдары па амерыканскіх базах на Блізкім УсходзеИракская «Катаиб Хезболла» объявила о возобновлении атак против баз США газета «ВЗГЛЯД», 22 апреля 2024 года.

Крыніцы

Спасылкі Coalition forces capture Hezbollah Brigades operative in Baghdad

Катэгорыя:Ісламскія арганізацыі Катэгорыя:Праўрадавыя ваенныя арганізацыі Грамадзянскай вайны ў Сірыі Катэгорыя:З’явіліся ў 2003 годзе Катэгорыя:Іракскія паўстанцы Катэгорыя:Іракскія групоўкі, якія змагаюцца супраць ІДІЛ