Ян Бук (, 2 жніўня 1922, Небельчыцы, Верхняя Лужыца, Германія — 1 красавіка 2019, Хросчыцы) — лужыцкі мастак.
Біяграфія Нарадзіўся 2 жніўня 1922 года ў лужыцкай вёсцы Небельчыцы (Небельшуц). Атрымаўшы сярэднюю адукацыю, працаваў мастаком-афарміцелем. Удзельнічаў у Другой сусветнай вайне. У 1949—1950 гадах навучаўся ў Акадэміі прыгожых мастацтваў ва Уроцлаве і з 1950 па 1953 гады — у Вышэйшай школе выяўленчых мастацтваў у Дрэздэне. З 1953 года на працягу наступных сарака гадоў працаваў пазаштатным мастаком у Баўтцэне. Быў членам Таварыства лужыцкіх мастакоў і Саюза мастакоў ГДР. У 1956—1976 гадах выкладаў выяўленчае мастацтва ў Сербскай гімназіі ў Баўтцэне. У 1974 годзе ўдзельнічаў разам з лужыцкімі мастакамі Евай Воршай Ланзінай і Мерчынам Новак-Нехарньскім у VII з’ездзе Таварыства мастакоў ГДР у Карл-Маркс-Штаце. З 1980 года па 1989 год выкладаў у вячэрняй школе ў Баўтцэне.
У 1996 годзе вярнуўся ў родную вёску Небельчыцы, дзе памёр у 2019 годзеMoler Jan Buk zemrěł.
Творы Antlitz der Arbeiterklasse (1971), Nationalgalerie Berlin-Ost; Der Besuch, 1978, Nationalgalerie Berlin-Ost; Bautzen, 1981, Stadtmuseum Bautzen; Sitzende Sorbin in Festtracht, 1981, у прыватнай калекцыі; Tagebau mit Förderbrücke, 1986, Museum für Junge Kunst, Frankfurt.
Узнагароды Лаўрэат прэміі арганізацыі «Домавіна» (1970); Лаўрэат прэміі імя Якуба Чышынскага (1986); Медаль «Hans-Grundig» (1988); Прэмія па выяўленчаму мастацтву горада Баўтцэна (1994); Прэмія мастацкай выстаўкі ў Баўтцэне (1995); Ганаровы грамадзянін Баўтцэна (2007).
Спасылкі Jan Buck (Jan Buk) Бібліяграфія
Катэгорыя:Удзельнікі Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі імя Якуба Чышынскага Катэгорыя:Мастакі Германіі