Эстонская праваслаўная царква () — самакіраваная частка Рускай праваслаўнай царквы. Ахоплівае тэрыторыю Эстоніі.

Гісторыя У 1817 годзе было заснавана Рэвельскае вікарыяцтва Санкт-Пецярбургскай епархіі.

10 мая 1920 года на супольным пасяджэнні патрыярха Ціхана (Бялавіна), Сінода і Вышэйшага царкоўнага савета Расійскай Праваслаўнай Царквы была прынята пастанова прызнаць Эстонскую Праваслаўную Царкву аўтаномнай, Рэвельская дыяцэзія стала самастойнай.

У верасні 1922 года сабор Эстонскай Апостальскай Праваслаўнай Царквы прыняў пастанову пра зварот да Канстанцінопальскага Патрыярха Мялеція IV з прашэннем аб прыняцці ў юрысдыкцыю Канстанцінопальскага Патрыярхату і надання ёй аўтакефаліі. 7 ліпеня 1923 года Патрыярх Мялецій IV уручыў у Канстанцінопалі Томас.

У чэрвені 1940 года Эстонія была ўключана ў склад Савецкага Саюза. Эстонская царква была далучана да Маскоўскага Патрыярхату.

Пасля акупацыі Эстоніі германскімі войскамі мітрапаліт Талінскі Аляксандр (Паўлус) абвясціў аб аднаўленні Эстонскай Аўтаномнай Праваслаўнай Царквы.

У 1944 годзе, калі Эстонія зноў апынулася ў складзе СССР, мітрапаліт і больш за 20 праваслаўных святароў эмігравалі на Захад. Эстонская Царква ўвайшла ў склад Маскоўскага Патрыярхату як епархія і ў 1947 годзе была пераназвана ў Талінскую і Эстонскую епархіюПРАВОСЛАВИЕ В ЭСТОНИИ .

У 1990-х гадах была прынята пастанова прызнаць Эстонскую Праваслаўную Царкву аўтаномнай.

Доўгі час царква не магла атрымаць дзяржаўнай рэгістрацыі. У пачатку 2000-х гадоў, дзякуючы судзеянню дыпламатаў Расійскай Федэрацыі, атрымала дзяржаўную рэгістрацыюСостоялась регистрация устава Эстонской Православной Церкви Московского Патриархата .

Епіскапы Аляксій II (Патрыярх Маскоўскі) (1961—1992)

Епархіі Талінская епархія Нарвская епархія

Гл. таксама Эстонская апостальская праваслаўная царква

Спасылкі Эстонская православная церковь Московского патриархата