Мерчын Салоўскі, нямецкі варыянт — Марцін Салоўскі (, ; 8 чэрвеня 1932, вёска Ворклецы, Германія — 26 красавіка 2010) — каталіцкі святар, лужыцкі пісьменнік і перакладчык. Лаўрэат прэміі імя Якуба Чышынскага.

Біяграфія Пасля заканчэння тэалагічнага навучання ў Падэрборне, Эрфурце і Нойцеле быў пасвечаны 29 чэрвеня 1956 года ў святары. Служыў вікарыем у розных парафіях Верхняй Лужыцы. У 1975—1976 гадах — настаяцель царквы святога Марціна ў вёсцы Небельчыцы і з 1978 па 1997 гады — настаяцель царквы святых Сымона і Іуды Фадзея ў вёсцы Хросчыцы.

Займаўся перакладамі хрысціянскіх твораў на верхнялужыцкую мову, рэдагаваннем і выданнем газет «Katolski Posoł» і «Krajan». Выдаў некалькі кніг. У 1990 годзе ўдастоены прэміі імя Якуба Чышынскага I ступені. Быў ініцыятарам і адным з аўтараў новага перакладу Бібліі на вернялужыцкую мову, якая была выдадзена ў 2006 годзеJosef Šindar, Nová bible v lužické srbštině// Česko-lužický věstník, Ročník VIII, Číslo 7-8 / červenec — srpen 1998Jeden z mnoha příběhů knihy knih// Česko-lužický věstník, Ročník XVII Číslo 9/září 2007Die Sorben in Deutschland , стр. 14.

Памёр у 2010 годзе. Пахаваны каля касцёла святых Сымона і Фадзея ў вёсцы Хросчыцы.

Сачыненні 200 lět Wotrowska wosada 1772—1972. Budyšin 1972. Martin Salowski, Rudolf Kilank, Peter Schmidt: Katholische sorbische Lausitz. St. Benno-Verlag, Leipzig/Heiligenstadt 1976. Bohu swjećene lěto. Krajan, čitanka za křesćanski dom, zwjazk 1. Nakładnistwo swj. Bena, Lipsk 1980. Wosady našeje domizny. Krajan, čitanka za křesćanski dom, zwjazk 3. Nakładnistwo swj. Bena, Lipsk 1984. Měrćin Salowski, Božena Nawka-Kunysz: Łónčko hrónčkow — hrónčka, modlitwy a basnje k wšelakim składnosćam. Nakładnistwo swj. Bena, Lipsk 1985. Jadro wěry. Katolski katechizm. Přełožiłoj Měrćin Salowski, Beno Šołta. Nakładnistwo swj. Bena, Lipsk 1988. Osterreiten in der Lausitz. Lausitzer Druck — und Verlagshaus, Bautzen 1992. Měrćin Salowski, Gerald Große: Na slědach biskopa Bena. Wobrazy z katolskich Serbow. LND, Budyšin 1993.

Літаратура Monsignore Měrćin Salowski złoty měšniski jubilej woswjećił, Katolski Posoł, 2006, стар 190

Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі імя Якуба Чышынскага Катэгорыя:Верхнялужыцкія пісьменнікі Катэгорыя:Постаці нямецкага каталіцтва