Арганізацыя Бадра () — ваеннае крыло Вярхоўнага Савета ісламскай рэвалюцыі ў Іраку. Сфармавана ў 1982 годзе ў Тэгеране для барацьбы са свецкім рэжымам Садама Хусейна.

У 2003 годзе байцы Бадра ўсталявалі кантроль над некаторымі гарадамі поўдня Ірака. У новым іракскім урадзе арганізацыя курыруе МУС. Самыя вядомыя з гэтых падраздзяленняў — Брыгады Ваўка і Брыгады Вулкана (барацьба з партызанамі), а таксама Брыгады Скарпіёна (разведка і дыверсіі). Асноўныя ворагі Бадра: суніцкія паўстанцы, прыхільнікі старога рэжыму і Армія Махдзі, з якімі ў жніўні 2008 года адбыліся буйныя сутыкненні ў горадзе Кербела. Да Арганізацыі Бадра належаў загінулы ў 2007 годзе губернатар правінцыі МутанаВ Ираке от взрыва погиб еще один губернатор провинции. Независимая газета. от 20.08.2007 г..

Генеральны сакратар Арганізацыі Бадра — Хадзі аль-Амеры.

Арганізацыя Бадра абвінавачвалася ў шматлікіх забойствах, незаконных арыштах і катаваннях суніцкага насельніцтваПрезидент и премьер Ирака поддержали шиитских боевиков. Lenta.Ru от 06.08.2005 г..

Крыніцы

Спасылкі Эскадроны смерти в Ираке // Agentura.Ru

Катэгорыя:Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1982 годзе Катэгорыя:Баявыя арганізацыі палітычных партый Катэгорыя:Палітычныя партыі паводле алфавіта Катэгорыя:Узброеныя сілы Ірака Катэгорыя:Іракскія групоўкі, якія змагаюцца супраць ІДІЛ