Іван Мікалаевіч Грэцкі (, Косава — ) — дзеяч рэвалюцыйнага і нацыяльна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. Пасол II кадэнцыі сейма Польскай Рэспублікі (1928–1930).
Біяграфія Падчас Першай сусветнай вайны, а потым да 1920 года працаваў у гасцініцы ў Растове.
Пасля вяртання ў Беларусь далучыўся да Таварыства беларускай школы.
У 1924-27 гадах сакратар падпольнага райкама КПЗБ на Брэстчыне. У 1927 годзе арыштаваны. У 1928 годзе абраны (завочна) дэпутатам польскага са спісу Беларускага рабоча-сялянскага саюза (?) (акруга Брэст), у выніку чаго вызвалены з турмы.
Адзін з кіраўнікоў рэвалюцыйна-дэмакратычнай і нацыянальна-вызваленчай арганізацыі «Змаганне». 30 жніўня 1930 года арыштаваны і асуджаны на 8 гадоў.
У выніку абмену палітвязнямі паміж Польшчай і СССР з 1932 года ў Мінску.
Арыштаваны НКВД у 1937, загінуў у зняволенні.
Літаратура — С. 168.
(red. ), Historia sejmu polskiego. Tom II, Warszawa 1989 (red. naukowa ), Posłowie i senatorowie Rzeczypospolitej Polskiej 1919-1939. Słownik biograficzny. Tom II, Wydawnictwo Sejmowe, Warszawa 2000 Krystyna Gomółka, Białorusini w II Rzeczypospolitej, Gdańsk 1992
Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Беларусі Катэгорыя:Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі Катэгорыя:Члены Таварыства беларускай школы Катэгорыя:Беларускія парламентарыі Польскай Рэспублікі (1918—1939) Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Памерлі ў месцах пазбаўлення волі Катэгорыя:Дэпутаты Сейма Польскай Рэспублікі (1918—1939) 2 склікання