Нацыянал-сацыялістычны блэ́к-ме́тал () ці НСБМ () — умоўны кірунак блэк-металу, які арыентанаваны на нацысцкую тэматыку тэкстаў і гэткую ж атрыбутыку. Як піша Матыяс Гардэл, НСБМ — гэта «нацыянал-сацыялізм як лагічны працяг палітычнага і духоўнага іншадум’я, уласцівага блэк-металу».Mattias Gardell, Gods of the Blood (2003), p.307
Перш за усё належнасць гуртаў да жанру агаворваецца тэкстамі, сканцэнтрованымі на белым нацыяналізме, антысемітызме, нацыянал-сацыялізме, гетэрасексізме, расізме і расавай сегрэгацыі, змешанымі з эстэтыкай сатанізму ці язычніцтва. Музыкі, якія прытрымліваюцца нацыянал-сацыялістычных пераконванняў, але не адлюстроўваюць іх у творчасці, да НСБМ не прылічваюцца, хоць іх могуць да яго адносіць у сродках масавай інфармацыі.Berliner Institut für Faschismus-Forschung Некаторыя калектывы, якія выкарыстоўваюць нацысцкую сімволіку і іншыя спасылкі да Трэцяга рейха толькі ў мэтах эпатажу, да нацыянал-сацыялістычнага музыкі таксама не адносяцца.
Хоць некаторыя блэк-металісты байкатуюць выканаўцаў НСБМ, многія проста абыякавыя або шануюць музыку, не падтрымліваючы музыкаў. Аднак, паводле словаў Крысціяна Дорнбуша і Ханса-Пітэра Кілгуса, аўтараў «Нячыстыя альянсы» (), язычніцкі метал і неанацызм з’яўляюцца сучаснымі тэндэнцыямі ў блэк-метале і, у сваю чаргу, уплываюць на больш шырокую металічную сцэну.Unheilige Allianzen, p. 290.
Паходжанне
Перадгісторыя, нарвежская сцэна У 1980-х гадах чорны метал адносіўся да хэві-металічных суполак з сатанінскімі тэкстамі і вобразамі. Чорны метал узнік разам з гуртам «Venom» з Ньюкасла. За іх дэбютным альбомам «Welcome To Hell», які быў выдадзены ў 1981 годзе, надыйшоў «Black metal» 1982 года. Імідж і музычны стыль «Venom» былі скапіяваныя і натхнёныя гэткімі гуртамі, як «Metallica», «Slayer», «Hellhammer», «Bathory», «Exodus» і «Possess». У пачатку 1990-х гадоў ранняя нарвежская блэк-метал-сцэна пераўтварыла стыль у асаблівы жанр. Удзельнікі сцэны былі лютымі антыхрысціянамі і, як правіла, паказваліся як чалавеканенавісніцкія паклоннікі д’ябла, якія жадалі распаўсюдзіць нянавісць, маркоту і зло. Аднак, некаторыя гурты (якія не называлі сябе блэк-металічнымі, бо яны не былі сатанінскімі) пісалі пра дахрысціянскую Скандынавію і яе фальклоры. У 1992 годзе ўдзельнікі сцэны спалілі некалькі цэркваў. У жніўні таго ж года Борд Эйтхун (мянушка «Faust») з гурту «Emperor» забіў гея, які зрабіў яму непрыстойную прапанову ў Лілехамеры. У жніўні 1993 года Варг Вікернес з «Burzum» забіў калегу-музыку Эйстэйна Ошата (мянушка «Euronymous») — слыннага на сцэне чалавека — і ў хуткім часе пасля гэтага быў арыштаваны. Еўронімус, як гаворылі, быў камуністам, але Вікернес адмаўляе, што забіў яго з-за ідэалагічных адрозненнняў. Хоць музыка Вікернеса заўсёды была апалітычнай, ён пачаў выказваць неанацысцкія погляды ў працах і інтэрв’ю пасля свайго арышту.
Вікернес і НСБМ Вікернес, як правіла, лічыцца адказным за пашырэнне гэткіх поглядаў на блэк-метал-сцэне. Паводле інтэрв’ю журналу «Blood & Honor», ён звязаўся з неанацысцкай арганізацыяй «Zorn 88» (пазней яна атрымала назву Нацыянал-сацыялістычны рух Нарвегіі) у 1992 годзеUnheilige Allianzen, p. 277. і далучыўся да Белага арыйскага супраціўлення, перш чым ён забіў Еўронімуса.Goodrick-Clarke, p. 204. Знаходзячыся ў турме, «Вікернес пачаў фармуляваць сваю нацыяналістычную паганскую ідэалогію» і напісаў маніфест пад назвай «Прамовы Варга» (). У 1996 годзе ён стаў даступны ў СецівеLords of Chaos, p. 159., а ў 1997 годзе ён быў надрукаваны нарвежскім выдавецтвам.
Некаторыя іншыя ўдзельнікі ранняй нарвежскай сцэны даследавалі нацысцкія тэмы і вобразы, але гэтае было часткова спробаю справакаваць слухачоў. Пазней Вікернес сцвярджаў, што сцэна пачалася «як нацыяналістычнае (нарвежска-цэнтрысцкае), расісцкае і антыхрысціянскве паўстанне», але была «захопленая» «дамінавальнай габрэямі музычнай індустрыяй». Ён сцвярджае, што прамысловасць ператварыла сцэну ў іншы інструмент, які знішчыць Еўропу, шляхам заахвочвання гуртаў, якія прынялі «ўсё балючае і антыеўрапейскае на гэтай планеце, ад порна і распушчанасці да наркотыкаў і гамасексуалізму».Vikernes, Varg. "How to revolt in practise II ". Thulean Perspective. 7 March 2013. Хендрык Мёбус з «Absurd» назваў НСБМ «лагічным завяршэннем» нарвежскага руху блэк-металу і вытлумачыў падпал царквы як «культурны атавізм».Hendrik Möbus: National Socialist Black Metal, mirrored on Archive.org.
Вікернес напісаў некалькі тэкстаў да альбома «Transilvanian Hunger» ад «Darkthrone», яшчэ аднаго ключавога гурту на нарвежскай сцэне. Ён быў выпушчаны ў 1994 годзе з надрукаваным на задняй вокладцы надпісам «Norsk Arisk Black Metal» (). Гэта выклікала шмат спрэчак, але «Darkthrone» зрабіў тлумачэнне і заявіў, што яны «не нацысцкі або палітычны гурт»."MusicMight :: Artists :: Darkthrone" . MusicMight. Retrieved 23 September 2012. Прыкладна ў гэты ж час некаторыя іншыя нарвежскія блэк-металісты зрабілі, здавалася б, расісцкія заявы. У 1994 годзе бубнач «Mayhem» Ян Аксель Бломберг (мянушка «Hellhammer») паведаміў пра сувязі жанру з расізмам: «Я скажу гэтак: нам тут не падабаюцца чорныя. Блэк-метал — для белых».Lords of Chaos, p. 351. Калі «Mayhem» ізноў сфармавался пасля скону Еўронімуса, яны пачалі выпускаць тавары з нацысцкімі сімваламі часоў Другой сусветнай вайны.Mayhem Frontman Says Varg Vikernes Is 'Very Polite And Kind'. Blabbermouth.net. 26 January 2010. Тым не менш, у болей познім інтэрв’ю Хелхамер сказаў: «Я не адчайваюся, калі фанаты белыя, чорныя, зялёныя, жоўтыя або сінія. Для мяне музыка і палітыка не ідуць поплеч»."ThyDoom.com". ThyDoom.com. Archived from the original on 2010-10-02. Retrieved 2011-10-06
Іншыя музыкі нарвежскай блэк-метал-сцэны У 1995 годзе знакаміты нарвежскі блэк-метал-спявак Крысціян Эйвінд Эспедаль (мянушка «Gaahl») назваў «неграў» і «мулатаў» «нечалавечнымі» і выказаў сваё захапленне Вікернесам і Адольфам Гітлерам. Аднак, з таго часу ён гэтаксама дыстантаваўся ад гэтых заяваў."BLABBERMOUTH.NET – GORGOROTH Frontman Opens Up About His Sexual Orientation: 'I've Never Made Any Secret About It'". Roadrunnerrecords.com. Archived from the original on 2011-11-21. Retrieved 2012-02-10. Гаал быў прызнаны геем года ў 2010 годзе ў Бергене.. Archived from the original on 16 April 2013. Retrieved 29 August2017. Паводле словаў аўтараў «Lords of Chaos», у 1995 годзе тры шведскія блэк-металісты (у тым ліку і Міка «Belfagor» Хакола (Mika Hakola) з гурту «Nefandus») адправіліся на паляванне на неграў у Лінчэпінг. Валодаючы сякерай і двума мачэтамі, яны «тэрарызавалі» негра.Lords of Chaos, pp. 308–309. Пазней «Nefandus» «лічыліся прыхільнікамі нацызму», хаця Белфагор тлумачыў: «Гэтае не можа быць далейшым ад ісціны, але я думаю, што гэтае звязана з некаторымі супярэчлівымі каментарамі, якія я зрабіў ва ўсялякіх часопісах у маім юнацтве, калі я яшчэ мкнуўся граць ў самым ненавісным гурце ў сусвеце. Тады я скарыстаў шмат правакацыйных выразаў. Але каб разабрацца: я маю зносіны з людзьмі ўсіх веравызнанняў і колераў... Таму тое, што мяне называюць нацыстам або расістам, надта крыўдна для меня».Terry Demeter: Ofermod. Breath of the Dragon. In: Unrestrained Magazine, no. 39, p. 74.
Вылучэнне жанру Адным з першых рэлізаў НСБМ была дэмаверсія «Thuringian Pagan Madness» 1995 года нямецкага гурту «Absurd». Гэта было запісанае, калі ўдзельнікі гурту былі зняволеныя ў турме за забойства хлопца з іхняе школы. На вокладцы дэманструюцца здымак яго надмагільнага помніка і пранацысцкія выказванні.Nicholas Goodrick-Clarke: Black Sun: Aryan Cults, Esoteric Nazism, and the Politics of Identity. NYU Press, 2003. p. 206. Пасля гэтага «Absurd» стаў адным з піянераў НСБМ. Іншыя гурты, якія лічацца часткаю ранняй НСБМ-сцэны, уключаюць у сябе «Graveland», «Infernum» і «Veles» (з Польшчы), «Branikald» (з Расеі) і «Spear of Longinus» ды «Waffenbrüder» (з Аўстраліі). У 1990-х гадах некоторыя з найранейшых амерыканскіх блэк-металічных гуртаў, гэткія як «Judas Iscariot», далучыліся да міжнароднай арганізацыі НСБМ пад назвай Паганскі Фронт (), хаця адзін сябра «Judas Iscariot», Эндру Харыс (мянушка «Akhenaten»), пакінуў гурт. Тэлемнар, бубнач нямецкага гурту «Secrets of the Moon», сказаў, што ён зведаў яго «толькі як адукаванага чалавека, а не як нацыста».Gunnar Sauermann: Special: Black Metal in den USA. Schwarzes Amerika. In: Metal Hammer, August 2007, p. 88.
Скандалы, звязаныя з нібыта мелым месца расізмам, дагэтуль пераследуюць блэк-метал сцэну, у выніку чаго некаторыя канцэрты скасуюцца. У 2019 годзе два канцэрты «Mgła» у Нямеччыне былі скасованыя пасля таго, як гурт «Antifa» заявіў, што гурт мае сувязі з НСБМ.https://metaladdicts.com/site/two-mgla-shows-in-germany-cancelled-over-racism-accusations/
НСБМ у Беларусі
Гісторыя развіцця
Гурты
Apraxia P.D. SS. Totenkopf Šturm Panzerterror SS Wehrwolf Blackmoon Warrior 88 Dies Nefastus Battalion 88 Ulvkros Odium Rugievit ВАЛЬКІРЫЯ
Ідэалогія НСБМ у асноўным складаецца з нацыянал-сацыялістычных пераконванняў з аднаго боку і асаблівасцей менталітэту прыхільнікаў чорнага металу з іншай, у выключнасці з нянавісці да хрысціянства і язычніцтва і сатанізму ў нацысцкай інтэрпрэтацыі. Музыканты часта звяртаюцца да эзатэрыкі і паганства, якія практыкавалі некаторыя дзеячы Трэцяга Рэйха, напрыклад, Альфрэд Розенберг і Таварыства Туле. Хендрык Мёбус з «Absurd» апісвааў нацыянал-сацыялізм як «найболей здзейснены сінтэз сатанінскай / люцыфернай волі да улады, элітарны сацыяльны дарвінізм, які звязаны з арыйскім германскім язычніцтвам».Stormblast, Nr. 2-3, 1999, citation taken from ak — analyse & kritik — zeitung für linke Debatte und Praxis / Nr. 428 / 8.7.1999
Антыхрысціянства і антысемітызм Шмат якія музыкі НСБМ разглядаюць хрысціянства як прадукт нейкай жыдоўскай змовы для знішчэння гэтак званай «арыйскай», «белай» культуры.ak — analyse & kritik — zeitung für linke Debatte und Praxis / Nr. 428 / 8.7.1999 Яны звычайна адмаўляюць факт існавання антысемітызму ў хрысціянстве, а таксама тое, што хоць Каталіцкая царква рэзка крытыкавала НСДАП, а ў разосланым СС мемарандуме Бормана рэзюмавалася, што «Нацыянал-сацыалістычныя і хрысціянскія ідэі несумяшчальныя», некаторыя епіскапы былі ярымі нацыстамі ў часы Трэцяга Рэйха, а шмат якія прыкметныя дзеячы Нацысцкай Нямеччыны называлі сябе хрысціянамі.Нацызм і рэлігія (рас. Вікіпедыя) Хьярулв Хенкер з гурту «Der Stürmer» сказаў:Я не думаю, што гэткая догма, як хрысціянства, мае месца ў Арыяндоме. Немагчыма прывесці хрысціянства ў адпаведнасць са светапоглядам арыйскага звышчалавека. Хрысціянства вучыць сціпласці, страце нацыянальнай і расавай ідэнтычнасці, а гэтаксама роўнасці — рэчам, якія непрыхільныя да нашай косматэорыі. Вы не можаце згуртаваць Ісуса з персанажамі, якія прадстаўляюць арыйскую этыку... Хрысціянства — гэта хрысціянства, і яно само па сабе з’яўляецца жыдоўскім па сваім паходжанні і канцэпцыі, правадніком у панаванні габрэйскага свету і распрацаваным як гэткае."Der Stürmer interview published in LEGEONES magazine" . Retrieved 29 August2017.
Белы нацыяналізм
Белы нацыяналізм і НСБМ Хоць шмат якія «белыя нацыяналісты» станоўча адзначалі НСБМ з-за яго ідэалаў і лірычнага зместу, некаторыя спаткалі жанр негатыўна. Гэтае было вызклікана перш за ўсё асацыяцыямі металічнай музыкі са споклічам «Секс, наркотыкі і рок-н-рол». Таксама калі-нікалі жанр крытыковалі з-за доўгіх валасоў і металічнага іміджу у цэлым, праводзячы аналогіі з хіпі і стылістыкаю левых рухаў.Unheilige Allianzen, page 280