Катастрофа Boeing 737 пад Тэгеранам — буйная авіяцыйная катастрофа, якая здарылася раніцай 8 студзеня 2020 года. Авіялайнер Boeing 737-8KV авіякампаніі Міжнародныя авіялініі Украіны (МАУ) выконваў міжнародны рэйс PS-752 па маршруце Тэгеран — Кіеў, але праз 6 хвілін пасля ўзлёту страціў вышыню і ўрэзаўся ў зямлю каля горада Паранд, за 20 км на паўночны ўсход ад аэрапорта Тэгерана. Пры гэтым загінулі ўсе, хто быў на яго борце: 176 чалавек — 167 пасажыраў і 9 членаў экіпажа.

Катастрофа рэйса 752 стала найбуйнейшай (па колькасці загінулых) за ўсю гісторыю ўкраінскай авіяцыі (уключаючы савецкі перыяд), перасягнуўшы катастрофу Ан-10 пад Харкавам (122 загінулых). Таксама гэта першая катастрофа ў гісторыі кампаніі МАУ за 28 гадоў існавання. На момант падзей займала 48-ы радок сярод найбуйнейшых авіяцыйных катастроф у свеце.

Прычынай крушэння стала трапленне ракеты, якую памылкова выпусціла сістэма СПА Ірана. На гэта паўплываў фактар напружанасці ваенных з-за амерыкана-іранскага канфлікту на Блізкім УсходзеІран прызнаў, што выпадкова збіў украінскі самалёт.

Самалёт Boeing 737-8KV (WL) (мадэль 737-800, KV — код авіякампаніі МАУ) з завадскім нумарам 38124 і серыйным 5977 быў пабудаваны ў 2016 годзе, а 21 чэрвеня здзейсніў свой першы палёт. Лайнер атрымаў рэгістрацыйны нумар UR-PSR і быў перададзены заказчыку — Міжнародным авіялініям Украіны. Па маршруце Сіэтл-Кефлавіку — Кіеў, з 19 па 20 ліпеня 2016 года борт UR-PSR прыбыў у аэрапорт Барыспаль — асноўны хаб авіякампаніі.

Самалёт быў абсталяваны двума турбавентылятарнымі рухавікамі CFM International CFM56-7B24E. Эксплуатаваўся ў кампаноўцы салона на 186 месцаў эканом-класа (CY186). Апошняе тэхнічнае абслугоўванне праходзіў 6 студзеня 2020 года. Пры «ўзросце» 3 гады і 6 месяцаў дадзены самалёт быў адным з самых маладых прадстаўнікоў сямейства 737 Next Generation у флоце авіякампаніі.

Экіпаж і пасажыры На борце знаходзіліся 176 чалавек, з якіх 167 — пасажырыАвіякатастрофа пад Тэгеранам — галоўнае пра крушэнне ўкраінскага самалёта. Абноўлена.

Экіпаж складаўся з 9 чалавек: Камандзір паветранага судна — Уладзімір Іванавіч Гапаненка. Другі пілот — Сяргей Анатольевіч Хаменка. Пілот-інструктар — Аляксей Яўгенавіч Навумкін. Бортправаднікі: Кацярына Алегаўна Статнік, Ігар Валер’евіч Мацькоў, Марыя Міхайлаўна Мікіцюк, Дзяніс Міхайлавіч Ліхно, Валерыя Яўгенаўна Аўчарук, Юлія Мікалаеўна Салагуб. ГрамадзянстваПасажырыЭкіпажУсяго40430330383 (82)083 (82)63063291110010Усяго1679176

Па даных СНБА Украіны, два чалавекі з 169, зарэгістраваных на рэйс, не селі ў самалётКатастрофа украинского "Боинга" в Иране: что известно о погибших, BBC, 8.01.2020.

Перадгісторыя Катастрофа адбылася на фоне палітычнага крызісу паміж ЗША і Іранам у Персідскім заліве. Сітуацыя ў рэгіёне была напружанай пасля нанясення ўдараў ЗША ў Іраку і гібелі ў выніку авіяўдару 3 студзеня 2020 года ў Багдадзе іранскага генерала Касема Сулеймані, камандуючага спецпадраздзяленнем «Аль-Кудс». 8 студзеня іранскі Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР) пачаў аперацыю адплаты, накіраваную супраць амерыканскіх ваенных баз на тэрыторыі Ірака, а войскі СПА былі прыведзеныя ў 100% боегатоўнасць. Як сказаў камандуючы ваенна-касмічнымі сіламі Ірана Амір Алі Хаджызадэ, вайскоўцы прасілі спыніць авіязносіны на час ракетнага ўдару па амерыканскаму кантынгенту ў Іраку, але гэта патрабаванне не выканаліirna.irsvaboda.org. Катастрофа Boeing 737 пад Тэгеранам адбылася праз некалькі гадзін пасля атакі КВІР на амерыканскія ваенныя аб’екты ў Іраку.

Катастрофа

Борт UR-PSR выконваў міжнародны рэйс PS-752 з Тэгерана ў Кіеў. У 02:38 UTC (06:08 па мясцовым часе), пасля гадзінны затрымкі, рэйс 752 узляцеў з паласы 29R аэрапорта імя імама Хамейні, і спачатку палёт праходзіў у нармальным рэжыме. Аднак у 02:44 UTC (06:14 па мясцовым часе), калі лайнер з хуткасцю 509 км/г падняўся да вышыні 2416 м, сувязь з ім нечакана перапынілася. Самалёт перайшоў у некіравальны спуск, пры гэтым, паводле апублікаванага іранскімі студэнтамі відэазапісу, на яго борце быў пажар. Машына ўрэзалася ў зямлю ля паўночнай мяжы Паранда, за 20 км на паўночны захад ад аэрапорта, і цалкам разбурылася, а ўсе, хто быў у ёй, загінулі. На кадрах, знятых відавочцамі, відаць, што самалёт адразу пасля ўзлёту загарэўся і ўпаў, пасля чаго адбыўся выбухМомент катастрофы украинского «Боинга» в Иране попал на видео.

Рэакцыя Адразу пасля інцыдэнту іранскія карыстальнікі Твітэра выклалі непацверджаную інфармацыю аб тым, што катастрофа адбылася ў выніку памылковага запуску ракет СПА іранскімі ваеннымі. Арабская газета Al-Hadath таксама паведаміла, што самалёт быў збіты іранскімі СПА. Аднак вядучыя іранскія агенцтвы навін паведамілі пра тэхнічную няспраўнасць. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў не спекуляваць на прычынах інцыдэнту.

Украінскі лідар выказаў спачуванні родным і блізкім загінулых пасажыраў і членаў экіпажа. У сувязі з катастрофай ён перапыніў візіт у Аман і выляцеў у Кіеў. Па яго ўказанні СНБА сфарміраваў аператыўны штаб. Прэзідэнт дадаў таксама, што некалькі ўкраінскіх самалётаў падрыхтаваны да вылету ў Тэгеран для наступнай транспартоўкі целаў загінулых.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні Уладзіміру Зяленскаму, прэзідэнту Ірана Хасану Раўхані і генерал-губернатару Канады Жулі ПеетСпачуванні Прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму, Прэзідэнту Ірана Хасану Раўхані і Генерал-губернатару Канады Жулі Пеет. Спачуванні іранскаму і ўкраінскаму прэзідэнтам выказаў таксама прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Спачуванні сем’ям загінулых выказалі дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа, міністр замежных спраў Швецыі Ан Ліндэ і іншыя палітыкі.

Джасцін Трудо, прэм’ер-міністр Канады, — краіны, грамадзянамі якой была значная частка загінулых, — разам з іншымі членамі ўрада Канады выказаў шкадаванне ў сувязі з трагедыяй і паабяцаў сумесную работу з міжнароднымі партнёрамі з мэтай «адказаць на пытанні канадцаў».

9 студзеня стала днём жалобы ў Іране і ва Украіне.

Расследаванне На месца крушэння была накіравана іранская следчая група. Па словах кіраўніка камісіі па расследаваннях катастроф Іранскай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі, паведамленняў пра надзвычайную сітуацыю на борце ад экіпажа не паступала.

Украінскі ўрад паведаміў, што накіруе ўласных экспертаў для дапамогі следчай групе ў расследаванні трагедыі. Уладзімір Зяленскі даў указанне генпракурору Украіны пачаць расследаванне прычын катастрофы.

Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства дарог і гарадскога развіцця Ірана сцвярджаў, што пасля ўзгарання рухавіка самалёт ахапіла полымя, што прывяло да страты кантролю над лайнерам і крушэння. Амаль адразу была выключана версія пра тэракт на борце.

Неўзабаве пасля крушэння былі выяўлены бартавыя самапісцы. Іран адмовіўся даваць Украіне «чорныя скрыні»СМИ узнали об отказе Ирана передать Boeing «чёрные ящики» разбившегося лайнера. Начальнік дэпартамента рэагавання на надзвычайныя здарэнні Арганізацыі грамадзянскай авіяцыі Ірана Хасан Резаіфар заявіў: «Чорныя скрыні будуць расшыфроўвацца ў аўтарытэтнай дзяржаўнай лабараторыі Ірана. Такім чынам, іранскія законы ўсталёўваюць правілы, дзе і як іх трэба расшыфроўваць».

Паводле стандартаў Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі, акрамя прадстаўнікоў краіны, у якой адбыўся інцыдэнт, у расследаванні павінны прыняць удзел амерыканскі Нацыянальны савет па бяспецы на транспарце (як прадстаўнік дзяржавы-вытворцы самалёта), французскае Бюро па расследаванні і аналізе бяспекі грамадзянскай авіяцыі (як прадстаўнік дзяржавы-вытворцы рухавікоў) і ўкраінскае Міністэрства інфраструктуры (як прадстаўнік дзяржавы рэгістрацыі борта). Кіраўнік іранскага аддзялення ІКАО Алі Абедзадэ паведаміў, што прадстаўнікі Украіны будуць дапушчаны да расследаванняIran plane crash: Tehran won’t give Boeing or US black boxes, BBC, 9.01.2020.

9 студзеня Арганізацыя грамадзянскай авіяцыі Ірана апублікавала першыя вынікі расследавання. Паводле папярэдніх даных, паветранае судна загарэлася ў паветры. Выявіўшы тэхнічную праблему, пілоты развярнулі самалёт, каб вярнуцца ў аэрапорт. Пры сутыкненні самалёта з зямлёй адбыўся ўзрыў. Адзначалася, што ад экіпажа не паступала паведамленняў аб незвычайных абставінах палётуblr.belta.by .

10 студзеня абломкі самалёта былі сабраны і вывезены ў ангар для рэканструкцыі і расследавання прычыны катастрофы. Кіраўнік арганізацыі грамадзянскай авіяцыі Ірана Алі Абедзадэ заявіў, што расследаванне катастрофы зойме адзін-два гады, а расшыфроўка чорнай скрыні зойме адзін-два месяцыПропагандисты не сдаются! Как Иран и российские СМИ сначала отрицали, что «боинг» сбила ракета, а потом признали. Як паведаміў міністр замежных спраў Украіны Вадзім Прыстайка, Украіна атрымала ад Ірана доступ да бартавога самапісца. Паводле яго слоў, прадстаўнікам украінскага боку таксама далі доступ да абломкаў самалёта і месца крушэння, а таксама да запісаў перамоў дыспетчараў аэрапорта Тэгерана з пілотамі. Як адзначыў Прыстайка, украінскі экіпаж да апошняга не паведамляў ні пра якія непаладкі, аднак перад крушэннем рэзка змяніў курсИран предоставил Украине доступ к «чёрным ящикам» упавшего самолёта // РБК, 10.01.2020. Кіраўнік СБУ Іван Баканаў заявіў, што ведамства разглядае дзве прыярытэтныя версіі прычын, якія прывялі да авіякатастрофы: першая — пападанне ракеты, другая — тэрактssu.gov.uaСБУ назвала дзве прыярытэтныя версіі катастрофы ўкраінскага самалёта.

11 студзеня Іран прызнаў, што ўкраінскі самалёт быў збіты СПА краіны па памылцы, а не пацярпеў катастрофу ў выніку тэхнічнай няспраўнасці. Пра гэта заявіў Генштаб Узброеных сіл Ірана. У заяве вайскоўцаў было сказана, што катастрофа стала вынікам чалавечай памылкіИран признал, что украинский самолет был сбит. Поўную адказнасць за катастрофу ўкраінскага самалёта прыняў на сябе Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі. Паводле слоў камандуючага ваенна-касмічнымі сіламі Ірана Аміра-Алі Хаджызадэ, сістэма СПА прыняла ўкраінскі самалёт за крылатую ракету, а сувязь у гэты момант была няспраўнай. Аператар супрацьпаветранай абароны Ірана самастойна вырашыў выпусціць крылатую ракету па самалёце, не здолеўшы звязацца з камандаваннемbelsat.eu. Прэзідэнт Ірана Хасан Раўхані ў размове з Прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім выказаў спачуванні ўкраінскаму народу і сем’ям загінулых. Ён папрасіў прабачэння іранскага боку за трагедыю. Хасан Раўхані заявіў, што трагедыя адбылася з-за няправільных паводзінаў іранскіх вайскоўцаў і паабяцаў прыцягнуць усіх вінаватых да адказнасціbbc.comnashaniva.by.

Прэзідэнт Украіны У. Зяленскі дамовіўся з прэзідэнтам Францыі Э. Макронам аб прыцягненні французскіх спецыялістаў да расшыфроўцы «чорных скрыняў». 12 студзеня французскае Бюро па расследаванні і аналізе бяспекі грамадзянскай авіяцыі (BEA) паведаміла, што «чорныя скрыні» збітага ракетай рэйса будуць расшыфраваны на тэрыторыі Украіны.

13 студзеня Савет па бяспецы на транспарце Канады (TSB) па запрашэнні Ірана накіраваў двух сваіх следчых у Тэгеран. TSB таксама планаваў адправіць другую групу следчых з вопытам загрузкі і аналізу бартавых самапісцаў.

14 студзеня пошукавая каманда ДСНС, эксперты МУС і следчыя Нацыянальнай паліцыі Украіны завяршылі пошукавыя работы, следчыя мерапрыемствы і работу па ідэнтыфікацыі целаў загінулых на месцы катастрофы і вярнуліся ва Украіну.

У чэрвені ў Міністэрстве замежных спраў Ірана заявілі пра гатоўнасць правесці перамовы з Украінай па «чорных скрынях» і выплаце кампенсацый сем’ям загінулых. Аднак 9 ліпеня намеснік кіраўніка МЗС Украіны Яўген Енін заявіў, што з пачатку 2020 года Украіна накіравала Ірану чатыры прапановы аб пачатку перамоў, але канкрэтную дату так і не ўдалося ўзгадніць.

24 ліпеня намеснік міністра замежных спраў Украіны Яўген Енін заявіў, што даныя з «чорных скрыняў» лайнера пацвердзілі факт знешняга ўмяшання ў работу самалёта.

29 ліпеня ў Кіеве пачаўся першы этап перамоў з Іранам па збітаму ўкраінскаму «Боінгу». Па іх выніках Тэгеран пагадзіўся выплаціць усе неабходныя кампенсацыі.