Вышэйшая духоўная семінарыя імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску — вышэйшая каталіцкая спецыяльная навучальная ўстанова для падрыхтоўкі святароў. У 2018 года семінарыя страціла статус міждыяцэзіяльнай і рыхтуе будучых святароў толькі для Пінскай дыяцэзііЗавяршыўся апошні навучальны год у Міждыяцэзіяльнай семінарыі ў Пінску.

Гісторыя У верасні 1925 года біскуп Зігмунд Лазінскі заснаваў у Пінску вышэйшую духоўную семінарыю ў будынку былога кляштара францысканцаў. Пасля ўз’яднання Беларусі ў верасні 1939 годзе дзейнасць семінарыі ў Пінску была спынена савецкімі ўладамі.

12 верасня 2001 года ў Пінску была адноўлена дзейнасць семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага. Дэкрэт апостальскай сталіцы аб адкрыцці семінарыі падпісаў 31 мая 2001 года Папа Рымскі Ян Павел IIДухоўная семінарыя ў Пінску святкуе паўналецце.

Рэктары Вітальд Івіцкі (1925—1926) Ян Васілеўскі (1926—1933) Караль Няміра (1933—1935) Алексій Петрані (1935—1939) Казімір Свёнтак (2001—2003) Ян Саламон (2003—2015) Андрэй Рылка (з 2015)

Вядомыя выпускнікі Казімір Свёнтак, царкоўны дзеяч, рымска-каталіцкі кардынал. Мечыслаў Багаткевіч, блажэнны Рымска-Каталіцкай Царквы, святар, пакутнік. Фабіян Пачобут-Адляніцкі, беларускі каталіцкі святар.

Спасылкі Афіцыйны сайт Профіль на catholic.by

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1925 годзе Катэгорыя:2001 год у Беларусі Катэгорыя:1925 год у Беларусі Катэгорыя:Духоўныя навучальныя ўстановы Беларусі