Селім І ЯвузПеракладаецца як «грозны» або «жорсткі». (, Yavuz Sultan Selim;  — ) — султан Асманскай імперыі (1512—1520), сын Баязіда II, бацька Сулеймана I.

Прыйшоў да ўлады, скінуўшы бацьку ў 1512 годзе пры падтрымцы янычараў. У 1514 годзе ў бітве на раўніне Калдзіран разбіў персідскія войскі шаха Ізмаіла і далучыў да Асманскай імперыі вялікую частку Курдыстана і частку Арменіі. У 1515 некаторыя племянныя кіраўнікі Курдыстана перайшлі пад пратэкцыю султана. Разграміў войскі мамелюкоў у бітвах пры Мардз Дабік паблізу Алепа і пад Аранданіяй.

Заўвагі

Крыніцы

Катэгорыя:Султаны Асманскай імперыі