Мікалай Ігнатавіч Крукоўскі (, в. Машкова, Аршанскі раён, Віцебская вобласць — , Мінск) — беларускі філосаф, культуролаг. Доктар філасофскіх навук (1986), кандыдат філалагічных навук (1956), прафесар (1988). Удзельнік Другой сусветнай вайны.
Біяграфія Падчас Другой сусветнай вайны добраахвотнікам пайшоў на фронт. Ваяваў у партызанскай брыгадзе Канстанціна Заслонава. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, медалём «За адвагу», медалём «Партызану Айчыннай вайны» I ступені.
Пасля вайны скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1950). З 1963 года выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, з 1994 года прафесар кафедры філасофіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Адначасова з 1998 года ў Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтры імя Францыска Скарыны.
Навуковая дзейнасць Аўтар шматлікіх артыкулаў і навуковых прац па праблемах філасофіі, тэарэтычнай эстэтыкі, культуралогіі, станаўлення нацыянальнай самасвядомасці, узаемаадносін культуры і суверэнітэту народа. Лічыць, што культура ўяўляе сабой складаную і ў той жа час вельмі цэласную сістэму з выразнай іерархічнай будовай, у структуру якой уваходзяць матэрыяльная культура, мастацкая культура і культура духоўная. Навуковыя інтарэсы Крукоўскага маюць шырокі абсяг, ахопліваючы сабою філасофію, лінгвістыку, эстэтыку і культуралогію і засяроджваючыся на логіка-метадалагічнай праблематыцы азначаных навук. На аснове гегелеўскай традыцыі ім створана і прапанавана арыгінальная эстэтычная канцэпцыя, яна ўключае ў сябе і структурна-функцыянальны падыход агульнай тэорыі сістэм, якую ён трактуе ў цеснай сувязі з дыялектыкай Гегеля, а таксама канцэпцыя цыклічнага развіцця культуры, што была прапанаваная ім яшчэ ў 1965 годзе незалежна ад Шпенглера, Тойнбі і Сарокіна, тады малавядомых яшчэ ў савецкай навуцы. У тых жа працах, амаль на дваццаць год абагнаўшы С. Хантынгтана, М. Крукоўскім была ўзнята найактуальнейшая праблема ўзаемадзеяння розных культур.
Аўтар манаграфій: «Логіка прыгажосці» (1965), «Асноўныя эстэтычныя катэгорыі: Вопыт сістэматызацыі» (1974), «Кібернетыка і законы прыгажосці» (1977), «Homo pulcher — Чалавек прыгожы» (1983), «Філасофія культуры: Уводзіны ў тэарэтычную культуралогію» (2000), «Бляск і трагедыя ідэалу» (2007) і інш.
У 2017 годзе выдадзены Збор твораў у 5 тамах Філосаф Мікалай Крукоўскі. Збор твораў
Творы Роль русского языка в обогащении лексики современного белорусского литературного языка: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата филологических наук. Минск, 1956. Рускі лексічны ўплыў на сучасную беларускую літаратурную мову. Мінск, 1958.
Гл. таксама Эстэтыка
Літаратура
Спасылкі Iнтэрв’ю прафесара М. Крукоўскага (аўдыё) Алесь Астроўскі аб М. Крукоўскiм «Бляск і трагедыя ідэалу». Кніга М. Крукоўскага ў электроннай бібліятэцы «Камунікат» Інфармацыя і яе месца ў сістэме гуманітарнай культуры. Даклад М. Крукоўскага на канферэнцыі ў Мінску ў траўні 2013 г. Николай КРЮКОВСКИЙ. «Бездуховность бросает вызов рыцарям высокого духа» Ці прыгажосць выратуе свет? Iнтэрв’ю прафесара М. Крукоўскага
Круковский Николай Игнатьевич // Праект «Партызаны Беларусі»
Катэгорыя:Філосафы СССР Катэгорыя:Філосафы Беларусі Катэгорыя:Філолагі СССР Катэгорыя:Філолагі Беларусі Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Аршанскім раёне