Касцёл Маці Божай Анёльскай — мураваны каталіцкі храм у аграгарадку Мяжаны (Браслаўскі раён, Віцебская вобласць). Знаходзіцца ў цэнтры паселішча.

Стары касцёл Першы вядомы касцёл пад тытулам Маці Божай Анёльскай быў драўляны, будаваўся на працягу 1923—1928 гадоў па праекту віленскага архітэктара Ю. КлосаУплыў закапанскага стылю на будаўніцтва касцёлаў у Заходняй Беларусі. У пабудове былі выкарыстаны характэрныя народныя рысы, уласцівыя драўляным збудаванням гэтай мясцовасці. Галоўная кампазіцыя касцёла засноўваецца на прамавугольным будынку, да якога далучаны бакавыя алтары, пакрытыя гонтаю. Увесь дах касцёла, над якім узносіліся дзве рознавялікія васьмікутныя вежачкі, таксама быў пакрыты тонкай гонтаю.

Будынак касцёла згарэў у 1985 годзе ад удару маланкіКостел Матери Божьей Ангельской в деревне МежаныКостел Матери Божьей Ангельской в деревне Межаны.

Новы касцёл З 1992 года шлі аднаўленчыя работы і на пачатку XXI стагоддзя на тым жа месцы быў пабудаваны новы касцёл з чырвонай цэглы. Будынак паўтарае арыгінальны аб’ём папярэдняга драўлянага касцёла.

Спасылкі

Мяжаны — касцёл і каталіцкая парафія Маці Божай Анёльскай radzima.net

Катэгорыя:Касцёлы Браслаўскага раёна Катэгорыя:Касцёлы Віцебскай дыяцэзіі Катэгорыя:Мяжаны Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Юльюша Клоса