Аляксандр Рыгоравіч Вальфовіч (нар. , Казань, РСФСР) — беларускі ваенны дзеяч. Генерал-лейтэнант (2021).
Біяграфія Нарадзіўся 28 чэрвеня 1967 года ў Казані ў сям’і вайскоўца. Школу скончыў у Барысаве, дзе служыў яго бацька. Скончыў Маскоўскае вышэйшае агульнавайсковае вучылішча, у 1998 годзе — Ваенную акадэмію Беларусі, у 2008 годзе — Ваенную акадэмію Генштаба Расіі.
Служыў у Барысаве ў 72-м гвардзейскім вучэбным цэнтры. У 2003 годзе служыў камандзірам 361-й базы аховы і абслугоўвання Міністэрства абароны Рэспублікі БеларусьУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 верасня 2003 года № 386 «Аб узнагароджанні групы ваеннаслужачых, асоб начальніцкага складу органаў унутраных спраў і прыраўнаваных да іх асоб медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступені». У 2005—2006 служыў у Генштабе ў Мінску.
У 2008—2010 — камандзір 120-й гвардзейскай механізаванай брыгады, у 2010—2012 — намеснік камандзіра войскамі Заходняга аператыўнага камандавання, у 2012—2015 — начальнік штаба, першы намесніка камандзіра войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання, у 2015—2018 — камандзір войск Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання. У 2018—2020 гадах — першы намеснік начальніка Генштаба.
20 студзеня 2020 года прызначаны начальнікам Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі БеларусьПрыняцце кадравых рашэнняў.
26 студзеня 2021 года прызначаны дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі Рэспублікі БеларусьДзяржсакратар Савета бяспекі, галоўны кантралёр, губернатар і гендырэктар СТБ — Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні.
24 лютага 2022 года быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША. 25 лютага ўключаны ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС за расійскую агрэсію супраць Украіны. У тым жа годзе ён трапіў у чорныя спісы Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Канады, Новай Зеландыі, Швейцарыі, Японіі і Украіны.
У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.
Сям’я Брат — Дзмітрый, на пачатку 1990-х гадоў як супрацоўнік Федэральнай службы контрразведкі Расіі ўдзельнічаў у расійска-чачэнскай вайне на баку чачэнскай апазіцыі Джахару Дудаеву. Трапіў у палон да дудаеўцаў, вызвалены ў снежні 1994 года. Станам на 2024 год — ваенны камісар Віцебскай вобласці, з 2025 года — ваенны камісар Мінскай вобласці.
Узнагароды юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»; медаль «За бездакорную службу» III ступені (2003); ордэн «За службу Радзіме» III ступені (2010); медаль «За бездакорную службу» II ступені (2016); медаль «За бездакорную службу» I ступені; юбілейны медаль «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»; юбілейны медаль «65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»; юбілейны медаль «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»; юбілейны медаль «65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»; юбілейны медаль «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»; юбілейны медаль «70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»; юбілейны медаль «75 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»; юбілейны медаль «90 год Пракуратуры Рэспублікі Беларусь»; медаль «80 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»; юбілейны медаль «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»; юбілейны медаль «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь»; юбілейны медаль «20 год вываду савецкіх войскаў з Афганістана»; юбілейны медаль «У памяць 25-годдзя заканчэння баявых дзеянняў у Афганістане».
Крыніцы
Спасылкі З’явіліся новыя сакратар Рады бяспекі, міністр абароны і начальнік Генштаба
Катэгорыя:Начальнікі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты (Беларусь) Катэгорыя:Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання