Пе́рлаўка высокая (Melica altissima) — від кветкавых раслін роду сямейства .
Батанічнае апісанне Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 90—150 см, з доўгім карэнішчам. Утварае дзярніну. Сцяблы прамыя, шурпатыя. Лісце чагаванае, простае, суцэльнае, сядзячае, шурпатае. Суквецце — колас. Каласкі двухкветкавыя. Каласковыя лускавінкі цёмна-фіялетавыя, з бледным краем. Ніжняя кветкавая лускавінка шурпатая, з 7 жылкамі. Плод — сухая зярняўка.
Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і Азіі, натуралізавалася ў Паўночнай АмерыцыGermplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy). Расце на сухіх лугах, палянах і ўзлесках, камяністых россыпах, па берагах вадаёмаў, каля дарог. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф. Цвіце ў чэрвені—ліпені.
Знаходзіцца пад аховай у шэрагу рэгіёнаў Расіі.
Дэкаратыўная расліна.
Літаратура — С. 174.
Спасылкі
Катэгорыя:Метлюжковыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе