Сяргей Іванавіч Усенка (нар. , г. Паўлава-на-Ацэ, РСФСР — , г. Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў Уральскі політэхнічны інстытут імя С. М. Кірава, у 1968 годзе Уральскі філіял Маскоўскага архітэктурнага інстытута па спецыяльнасці «Архітэктура». Архітэктар Уральскага завода цяжкага машынабудавання у г. Свярдлоўску. У 1969 годзе запрошаны архітэктарам у праектны інстытут «Мінскпраект», кіраўнік групы архітэктараў у Белдзіпрагандлі, кіраўнік майстэрні ў Белжылпраекце, з 1981 года — галоўны архітэктар Беларускага канструктарска-тэхналагічнага інстытута гарадской гаспадаркі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР. З 1985 года кіраўнік творчай майстэрні ў ДПІ «Мінскпраект», з 1990 года галоўны архітэктар жыллёвага будаўніцтва. У 2006 адкрыў сваю творчую майстэрню.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Пражываў у Мінску.

Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): будынак філіяла Лендзіпрамясамалпрама па вул. В. Харужай, рэканструкцыя цэнтральнага сквера, матэля, паштамта, корпуса гасцініцы «Мінск», дрэваапрацовачны камбінат у Барысаве (1980), актыўна браў удзел у распрацоўцы рэстаўрацыі і рэканструкцыі Траецкага прадмесця г. Мінска (1970—1983), быў адным з яго ініцыятараў.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска