Крушынянская мячэць — мячэць у Крушынянах Сакульскага павета Падляскага ваяводства. Мячэць уключана ў нацыянальны спіс гістарычных помнікаў Польшчы.

Гісторыя У 1679 годзе Ян ІІІ Сабескі падарыў татарам сяло Крушыняны за ўдзел у вайне з туркамі на баку Рэчы Паспалітай. Першыя згадкі пра мячэць у Крушынянах датуюцца 1717 года. Дата пабудовы сучаснай мячэці не вядома. У 1846 годзе будынак быў адрамантаваны, пра што сведчыць адмысловы камень з датай, размешчаны ў падмурку побач з уваходам для жанчын.

Архітэктура Мячэць мае тры вежы, дзве з іх выконваюць функцыю мінарэтаў. У плане мае форму прамавугольніка памерамі 10x13 мКрушыняны — калыска польскіх татараў.

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Мячэці Польшчы Катэгорыя:Сакульскі павет