Відзя́нішкей (, традыцыйная беларуская назва — Відзенішкі) — вёска ў Малетайскім раёне Уцянскага павета Літвы. Цэнтр Відзянішкейскай сянюніі. Размешчана на левым беразе ракі , за 9 км на захад ад Малетая, каля аўтамабільнай дарогі Уцяна — Малетай. Насельніцтва на 2011 год — 368 чалавек.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае Першы пісьмовы ўспамін пра Відзенішкі змешчаны ў Хроніцы Вартберга і датуецца 1373 годам. У 1385 годзе яны ўвайшлі ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства.
У 1620 годзе Марцін Гедройц збудаваў у Відзенішках касцёл Святога Лаўрына і заснаваў пры ім кляштар аўгусцінаў.
Пад уладай Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Відзенішкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.
Каля 1893 года ў Відзенішках было 34 будынкі.
Найноўшы час Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Відзенішкі апынуліся ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.
Насельніцтва XIX стагоддзе: ~1893 год — 239 чал.Krzywicki J. Widziniszki // S. 296. XXI стагоддзе: 2011 год — 368 чал.
Славутасці
Замчышча Касцёл Святога Лаўрына і кляштар аўгусцінаў (1620) Могілкі каталіцкія, капліца (1905)
Спасылкі