Епіскап Палікарп (свецкае імя Пётр Сікорскі; , Зэлэнькы, Украіна — , Францыя) — украінскі праваслаўны дзеяч.
Біяграфія Скончыў Кіеўскую духоўную семінарыю. У 1919—1921 гадах быў віцэ-дырэктарам Дэпартамэнта агульных справаў ва ўрадзе Пятлюры. 3 1921 года жыў у Польшчы, з 1922 года — епіскап Луцкі. 2 жніўня 1941 года мітрапаліт Варшаўскі Дыянісій прызначыў яго архіепіскапам Луцкім і Ковельскім, а 24 снежня 1941 года — адміністратарам Аўтакефальнай Украінскай Праваслаўнай Царквы. 3 мая 1942 года — мітрапаліт Кіеўскі. 3 1944 года — за мяжой, жыў у Парыжы, кіраваў Украінскай Замежнай Праваслаўнай Царквой.
Катэгорыя:Украінскія праваслаўныя епіскапы Катэгорыя:Кіеўскія праваслаўныя мітрапаліты Катэгорыя:Польская аўтакефальная праваслаўная царква