Ге́рманавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Германавічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шаркаўшчынскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Беладворскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 21 кастрычніка 1959 года ў склад сельсавета перададзены 31 населены пункт (Астабожы, Бальнова, Вінцэнтава, Гузоўка, Заламанне, Іванава, Казікі, Казуліна, Канцы, Красная Горка, Крыстынова, Курылава, Людвінова, Ляскова, Малышы, Мураўка, Мурашчына, Погары, Рэдзькі, Рэенполле, Сініцы, Смейна, Фантазія, Чарапы, Ямна I, Ямна II, Ямна III, Ямна IV, Ямна V, Ямна VI, Яськава) Сцефанполлеўскага сельсаветаРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 14.. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Мёрскага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Шаркаўшчынскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Германавіцкага сельсавета 57 населеных пунктаў. 4 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета са Шкунціцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Вуглы, Жукі Горныя, Жукі Ложныя і хутар Мар’янполле)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Ручайскага сельсавета (11 населеных пунктаў: Азета, Грыгараўшчына, Гуркі, Зачысцікі, Мікалаёва, Папкі, Радзькі, Ручай, Саварына, Шкялі, Якубова)Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области . 21 сакавіка 2008 года скасаваны вёска Брылёк, хутары Масткі і ПадоршчынаРешение Шарковщинского районного Совета депутатов от 21 марта 2008 г. № 41 Об упразднении сельских населенных пунктов Шарковщинского района. 26 студзеня 2022 года скасавана вёска ВуглыРешение Шарковщинского районного Совета депутатов от 26 января 2022 г. № 223 Об упразднении сельских населенных пунктов Шарковщинского района. 27 чэрвеня 2026 года скасаваны хутары Гузаватка, Красная Горка, Ліпава і Мурашчына.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2723 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 94,3 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 1,2 % — палякі; паводле перапісу 2019 года — 1793 чалавекіНасельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Мёрскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе