Індурская сінагога — былая сінагога ў аграгарадку Індуры Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці.

Гісторыя Індурская сінагога ўзведзена ў 1885 годзе. У той час у вёсцы жыло больш за дзве тысячы яўрэяў і дзейнічала дзевяць сінагог. Цагляная сінагога з’яўлялася найвышэйшым месцам у вёсцы, фасад будынка накіраваны ў бок Іерусаліма.

У пасляваенны час будынак былой сінагогі аддалі калгасу, які прыстасаваў яго пад склад для ўгнаенняў. За гэты час было зменена знешняе аблічча сінагогі, з’явілася некалькі драўляных прыбудоў, інтэр’ер быў амаль цалкам знішчаны.

У наш час будынак пакінуты ў запусценні. Знешні пласт тынкоўкі да цяперашняга часу страчаны, што сур’ёзна змяніла аблічча сінагогі, і яна стала нагадваць руіныІндура.

Спасылкі

Цуды Беларусі. 7 велічных сынагог, якія руйнуюцца // svaboda.org 1 лютага 2020 Індурская сінагога на «Радзіме майго духу»

Катэгорыя:Індура Катэгорыя:Сінагогі Беларусі Катэгорыя:Культавыя збудаванні Гродзенскага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў 1885 годзе Катэгорыя:1885 год у Беларусі