Помнік Тарасу Шаўчэнку — помнік у Магілёве, размешчаны на Траецкай набярэжнай на левым беразе Дняпра. Прысвечаны ўкраінскаму паэту і мастаку Тарасу Рыгоравічу Шаўчэнку.
Адкрыты 18 жніўня 2005 г., напярэдадні 14-годдзя незалежнасці Украіны, па ініцыятыве мясцовых украінскіх грамад пры арганізацыйнай падтрымцы пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь і пры актыўным удзеле гандлёва-эканамічнай місіі пры ўкраінскім дыпламатычным прадстаўніцтве. Аўтарамі помніка з’яўляюцца ўкраінскі скульптар і беларускі архітэктар І. А. Бурэніна.
Уяўляе сабой пагрудны бронзавы бюст на гранітным пастаменце.
Спасылкі Памятник Т. Г. Шевченко
Катэгорыя:2005 год у Магілёве Катэгорыя:Помнікі Магілёва Катэгорыя:Траецкая набярэжная (Магілёў) Катэгорыя:Помнікі Тарасу Шаўчэнку