Віцебск-Паўночны — нядзеючы ваенны аэрадром, размешчаны на поўнач ад горада Віцебска, у раёне былой вёскі Журжава Віцебскага раёна.
Гісторыя Аэрадром пабудаваны ў 1946 годзе. Выкарыстоўваўся ваенна-транспартнай авіяцыяй. На аэрадроме базаваўся 339-ы ваенна-транспартны авіяцыйны полкВ Витебске появится памятник авиаторам 339-го ВТАП . Народныя навіны Віцебска, 11 чэрвеня 2012. Полк у ліку першых у СССР атрымаў на ўзбраенне самалёт Іл-76.
У апошнія гады існавання пастаянна базаваліся 30 самалётаў Іл-76. У 1995 годзе 339-ы ВТАП расфармаваны, самалёты часткова перадыслакаваныя, часткова прададзеныя. Аэрадром спыніў сваё існаванне 30 ліпеня 1996 годаАэродром военно-транспортной авиации «Журжево» Военные объекты / Аэродром «Журжево» . Пазней усе будынкі перададзены свабоднай эканамічнай зоне «Віцебск».
Здарэнні 23 лістапада 1979 года на аэрадроме адбылася катастрофа самалёта Іл-76, бартавы нумар СССР-86714. Загінулі 7 чалавек, якія знаходіліся на борце. Экіпаж выконваў трэніровачны палёт уначы і пры заходзе на пасадку з-за разбурэння трансмісіі левага закрылка самалёт сутыкнуўся з зямлёй.
Цікавыя факты На аэрадроме здымаўся фільм «У зоне асаблівай увагі», у здымках прымаў удзел ўвесь 339-ы ваенна-транспартны авіяцыйны полк. Усе авіяцыйныя сцэны здымаліся на аэрадроме.
Катэгорыя:Транспарт Віцебскага раёна Катэгорыя:Аэрапорты Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1946 годзе Катэгорыя:1946 год у Беларусі Катэгорыя:Зніклі ў 1996 годзе