Самілішкі, часам Сумілішкі, таксама Сямялі́шкес () — мястэчка ў Эляктрэнайскім самакіраванні Віленскага павета Літвы, на рацэ Страва. Цэнтр Самілішкаўскай сянюніі. Месціцца за 16 км на поўдзень ад Эляктрэная.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае Першы пісьмовы ўспамін пра Самілішкі датуецца 1375 годам. У 1413 годзе яны ўвайшлі ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства. Старабеларускай мовай Сомилишки.
У 1501 годзе ў Самілішках збудавалі першы касцёл.
Пад уладай Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Самілішкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні.
Каля 1890 года ў Самілішках было 29 будынкаў.
Найноўшы час
Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж Польшчай і Літвой у 1919 годзе Самілішкі апынуліся ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка было пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Насельніцтва XIX стагоддзе: ~1890 год — 410 чал., з іх 300 каталікоў, 40 праваслаўных і 70 іўдзеяўKrzywicki J. Sumiliszki // S. 584. XXI стагоддзе: 2011 год — 580 чал.
Славутасці
Касцёл Святога Лаўрына (1774) Млын водны (XIX ст.) Могілкі іўдзейскія Царква Святога Мікалая (1894—1895; мураўёўка)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мястэчкі Літвы