Рудаміна С. 87. або Урдаміна С. 302. ( — Рудаміна́) — мястэчка ў Лаздзейскім раёне Аліцкага павета Літвы. Уваходзіць у склад Лаздзейскай сянюніі. Месціцца за 7 км на паўночны захад ад Лаздзеі.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае Упершыню Рудаміна ўпамінаецца ў XVI ст. У гэты час уваходзіла ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.

У 1592 годзе з фундацыі князёў Масальскіх у Рудаміне збудавалі касцёл.

Пад уладай Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Рудаміна апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Герцагства Варшаўскага. З 1815 года ў Царстве Польскім, звязаным уніяй з Расійскай імперыяй.

На 1827 год у Рудаміне было 26 будынкаў.

Найноўшы час Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Рудаміна апынулася ў складзе Літвы. З 1940 года ў складзе Літоўскай ССР. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка было пад акупацыяй Германіі.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1827 год — 245 чал.Chlebowski B. Urdomin // S. 817. XXI стагоддзе: 2011 год — 256 чал.

Славутасці Гарадзішча Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1592, 1745—1765) Сядзіба Сухарэўскіх (XVIII)

Галерэя

Вядомыя асобы (1881—1958) — польскі архітэктар і рэстаўратар.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мястэчкі Літвы