Бакаларава С. 86., таксама Бакалажэва () — вёска ў Польшчы, за 19 км на захад ад Сувалак і за 114 км на поўнач ад Беластока, на рацэ Распудзе. Уваходзіць у склад Сувальскага павета Падляскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Бакалажэва.
Назва Назва Бакаларава паходзіць ад мянушкі Мікалая Рачковіча «Бакалара», аднаго з заснавальнікаў паселішча.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Мястэчка было заснавана ў пачатку XVI стагоддзя пад назвай Даўспруда Бакаралаўская або Бакалараўшчына. Яно ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства. У другой палове XVI стагоддзя мястэчка ўжо ўпамінаецца пад назвай Бакаларава.
Да 1558 года Бакаларава атрымала магдэбургскае права. У 1609 годзе Мікалай Вольскі фундаваў стварэнне касцельнага алтара (захоўваецца ў касцёле Святога Якуба).
У другой палове XVII стагоддзя Бакаларава перайшло ў валоданне ХлявінскіхNaruszewicz T. Miejscowości ziemi bakałarzewskiej. — Bakałarzewo, 2014. S. 20—24., у XVIII стагоддзі — да Цемналонскіх.
Пад уладай Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Бакаларава апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Герцагства Варшаўскага, з 1815 года — у Царстве Польскім, залежным ад Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губерні. У 1870 мястэчка было пазбаўлена гарадскіх правоў. Да 1880 колькасць будынкаў дасягнула 103.
Найноўшы час Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Бакаларава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
У часы Другой сусветнай вайны з 4 верасня 1939 да 1945 года Бакаларава знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха. У 1973 годзе вёска стала сядзібай вясковай гміны. У 1975—1998 гадах Бакаларава ўваходзіла ў склад Сувальскага ваяводства.
Насельніцтва XIX стагоддзе: ~1880 год — 1554 чал. XX стагоддзе: 1929 год — 705 чал. XXI стагоддзе: 2019 год — 872 чал.
Славутасці Касцёл Святога Якуба (1936) Млын (XIX ст.) Могілкі: старыя каталіцкія, іўдзейскія
Крыніцы
Спасылкі