Но́вы Двор С. 96., таксама Но́вы Двур () — вёска ў Польшчы, за 27 км на поўнач ад Саколкі і за 63 км на поўнач ад Беластока, на рацэ Бебжы. Уваходзіць у склад Сакольскага павета Падляскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Новы Двор.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Новы Двор быў заснаваны ў XV стагоддзі як каралеўскі сталовы маёнтак Гарадзенскай эканоміі. Ён уваходзіў у склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства. Паводле падання, у 1513 годзе з фундацыі вялікай княгіні Боны Сфорца быў пабудаваны першы касцёл.

12 жніўня 1579 года кароль і вялікі князь Стэфан Баторый надаў Новаму Двару магдэбургскае права і герб: у срэбным полі залаты леў на чырвоным муры С. 207..

Пад уладай Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Новы Двор апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Гродзенскім павеце Гродзенскай губерні.

Найноўшы час 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Новы Двор абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Новы Двор апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Гродзенскім павеце Беластоцкага ваяводства. У 1934 годзе статус паселішча паніжаны да вёскі.

З пачаткам Другой сусветнай вайны 15 верасня 1939 года Новы Двор акупавалі войскі Трэцяга Рэйха, але праз тыдзень вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбентропа. У лістападзе 1939 года Новы Двор увайшоў у склад БССР, у Беластоцкую вобласць. З чэрвеня 1941 да верасня 1944 года вёска зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Новы Двор Польскай Народнай Рэспубліцы. У 1955 годзе ў Новым Двары была пабудавана мураваная царква.

Насельніцтва XIX стагоддзе: ~1886 год — 1083 чал., з іх 445 каталікоў, 38 праваслаўных і 438 іўдзеяў S. 13. XXI стагоддзе: 2012 год — 625 чал.

Славутасці

Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (1547, 1877—1878) Могілкі: каталіцкія, праваслаўныя Царква Святога Мікалая (1955)

Вядомыя асобы Станіслаў Грынкевіч (1902—1945) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч. Францішак Грынкевіч (1884—1933) — беларускі каталіцкі дзеяч. Янка Чарапук (пс. Змагар; 1896—1957) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, арганізатар беларускага жыцця ў Чыкага. (1846—1899) — польскі матэматык і фізік.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі