Сідра () — вёска ў Польшчы, за 18 км на поўнач ад Саколкі, за 52 км на поўнач ад Беластока, на рацэ Сідры. Уваходзіць у склад Сакольскага павета Падляскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Сідра.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае Сідра вядома прынамсі з 1535 года С. 234.. Напісанне старабеларускай мовай: Сидра. Землі, на якіх з’явілася Сідра, былі ў валоданні Гаштольдаў, Галоўчынскіх, Валовічаў. У 1560-я гады Астафій Валовіч заснаваў тут кальвінскі збор. У 1566 годзе вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Сідры гарадскія правы.

У 1630 годзе Сідра перайшла ў валоданне Патоцкіх, якія перабудавалі замак пад палац. У 1704 годзе новыя ўладальнікі мястэчка Шчукі заснавалі тут каталіцкую парафію.

Пад уладай Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Сідра апынулася ў складзе Прусіі, у Беластоцкім дэпартаменце. У 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам паміж Расіяй і Францыяй, мястэчка апынулася ў Беластоцкай вобласці Расійскай імперыі.

На 1878 год у Сідры было 110 драўляных будынкаў. У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе мястэчка занялі нямецкія войскі.

Найноўшы час Пасля польска-савецкай вайны, згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Сідра ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Гродзенскім павеце Беластоцкага ваяводства.

З пачаткам Другой сусветнай вайны 15 верасня 1939 года Сідру акупавалі войскі Трэцяга Рэйха, але праз тыдзень вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбентропа. У лістападзе 1939 года Сідра ўвайшла ў склад БССР, у Беластоцкую вобласць. З чэрвеня 1941 да верасня 1944 года вёска зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Сідру Польскай Народнай Рэспубліцы.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1878 год — 920 чал.Krzywicki J. Sidra // S. 482. XXI стагоддзе: 2011 год — 673 чал.

Славутасці Замчышча Кальвінскі збор (2-я палова XVI ст., захаваліся руіны) Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (XVIII ст.)

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі