Анатоль Андрэевіч Шабалін (нар. , Мінск) — беларускі архітэктар, шашачны кампазітар.
Біяграфія Нарадзіўся ў годзе ў Мінску. Брат Аляксандра Шабаліна. Дзіцячыя гады да школы правёў у Смаргоні, а да 7-га класа жыў з бацькамі ў МаладзечнеИстория одного снимка: как парень со страниц «Знаменки» стал знаменитым архитектором.
Скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1970 годзе архітэктурны факультэт БПІ. Працаваў архітэктарам, галоўным архітэктарам праектаў у інстытутах «Мінскграмадзянпраект», «Мінскпраект». З 1982 — галоўны архітэктар праектаў, галоўны архітэктар інстытута «Белдзяржпраект».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Член КПСС з 1976 года. Пражывае ў г. Мінск.
Творчасць
Асноўныя (усё ў суаўтарстве): будынак навучальна-трэніровачнага атрада Беларускага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі ў Мінску (1974), дзіцячы санаторый на возеры Нарач (1976), спальныя карпусы піянерлагераў у раёне Ракава (1977), гасцініца на 200 месцаў у Маладзечне (1981), Палац Рэспублікі на Кастрычніцкай плошчы (1983-97), будынак Мінскэнерга (1994), жылы комплекс Расійскага пасольства (2005), , рэстаўрацыя і рэканструкцыя Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета (2004—2009), культурна-спартыўны комплекс «Мінск-Арэна» (2006-09) у Мінску; будынак аддзела запісу актаў грамадзянскага стану (1996), Спаса-Праабражэнская царква ў Смаргоні (1998).
Спартыўная кар’ера Быў чэмпіёнам Беларусі па шашках сярод піянераў, пасля сярод юнакоў, затым захапіўся складаннем шашачных кампазіцый. Першая пазіцыя апублікавана ў 1955 годзе ў газеце «Зорка». Разам з братам Аляксандрам займаліся складаннем ва ўсіх жанрах кампазіцыі, гэтыя пазіцыі займалі прызавыя месцы ў рэспубліканскіх спаборніцтвах. Пасля перайшоў да складання толькі ў жанры задач, пасля толькі да задач-100. З’яўляецца 10-і разовым чэмпіён Беларусі ў гэтым жанры.
Прэміі Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (2004, у аўтарскім калектыве) — за комплекснае мастацкае рашэнне інтэр’ераў Палаца Рэспублікі ў г. Мінску. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі за стварэнне шматпрофільнага культурна-спартыўнага комплексу «Мінск-Арэна» (2012)Лауреатами Государственной премии Республики Беларусь 2012 года стали 16 человек.
2-я прэмія на Усесаюзным конкурсе за праект Беларускага тэатра імя Я. Купалы ў Мінску (1975, у аўтарскім калектыве), 2-я прэмія на рэспубліканскім конкурсе за добраўпарадкаванне Кастрычніцкай плошчы ў Мінску (1988).
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Шашысты Беларусі