Татавы дочкі () — расійскі камедыйны тэлесерыял (сітком) вытворчасці кампаній «Кінакастанта» (сезоны 1-3), «КостаФільм» (сезоны 4-18), Yellow, Black and White (сезоны 19-20) па заказе СТС. Арыгінальны расійскі сітком, аўтары ідэі — Вячаслаў Муругаў і Аляксандр Раднянскі. Серыял быў адным з самых высокарэйтынгавых праектаў тэлеканала СТС.

Сюжэт Ат галоўнага героя, сямейнага псіхатэрапеўта Сяргея Васняцова, сышла жонка пакінуўшы пяць дачок: Старэйшая, Маша; Другая дачка, Даша; Трэцяя дачка, Жэня; Чацвёртая, Галіна Сяргееўна; Малодшая, Паліна «Пугаўка».

У ролях Андрэй Лявонаў — Сяргей Аляксеевіч Васняцоў, сямейны псіхатэрапеўт, бацька дзяўчат Нона Грышаева — Людміла Сяргееўна Васняцова, жонка Сяргея Аляксеевіча Міраслава Карповіч — Марыя Сяргееўна Васняцова, старэйшая дачка Настасся Сіваева — Дар’я Сяргееўна Васняцова, другая дачка Дар’я Мельнікава — Яўгенія Сяргееўна Васняцова, трэцяя дачка Ллізавета Арзамасава — Галіна Сяргееўна Васняцова, чацвёртая дачка Кацярына Старшова — Паліна Сяргееўна Васняцова (Пугаўка), пятая дачка Вольга Волкава — Антаніна Сямёнаўна Гардзіенка (Антонава), бабуля дзяўчат, маці Людмілы Сяргееўны Аляксандр Самойленка — Андрэй Міхайлавіч Антонаў, стаматолаг, сябар Сяргея Аляксеевіча Таццяна Арлова — Тамара Львоўна Кажамяцька, сакратар Сяргея Аляксеевіча Аляксандр Алешка — Васіль Аляксандравіч Фядотаў, алігарх, сябар сям'і Васняцовых Ніна Персіянінава — Таісія Кірылаўна, дырэктар школы, настаўнік хіміі Ганна Дзімава — Людміла Міхайлаўна, настаўнік рускай мовы і літаратуры Міхаіл Казакоў — Ілля Васілевіч Паляжайкін, аднакласнік і хлопец Галіны Сяргееўны Філіп Бледны — Веніямін Віктаравіч Васільеў, аднакурснік Машы, з 270 серыі — муж Дар’і

Прэмія ТЭФІ-2008 — перамога ў намінацыі «Сітком». ТЭФІ-2008 — перамога ў намінацыі «Прадзюсар тэлевізійнага мастацкага серыяла»ТЕЛЕКАНАЛ СТС — ЛАУРЕАТ ПРЕМИИ ТЭФИ В 9 НОМИНАЦИЯХ . Прэмія ў галіне аўдыявізуальных мастацтваў для дзяцей і юнацтва «Зорны мост» (2008) — перамога ў намінацыі «Тэлесерыял для дзяцей і юнацтва». ТЭФІ-2009 — перамога ў намінацыі «Сітком». ТЭФІ-2009 — перамога ў намінацыі «Сцэнарыст тэлевізійнага мастацкага серыяла»СТС — лауреат премии «ТЭФИ-2009».

Спін-оф У 2023 годзе выйшаў працяг тэлесерыяла пад назвай «Татавы дочкі. Новы».

Спасылкі

Старонка серыяла на афіцыйным сайце «СТС» Папины дочки. Суперневесты на сайце прадзюсарскай кампаніі Yellow, Black and White Афіцыйны канал карыстальніка «Телеканал „СТС“» — плей-ліст «Папины дочки» на сэрвісе відэахостынгу «YouTube» «Папины дочки» 11 лет спустя: как сложились судьбы актрис любимого сериала // Домашний очаг, 10 сентября 2018

Катэгорыя:Тэлесерыялы Расіі