Святлана Георгіеўна Алейнікава (нар. , г. Шклоў, Магілёўская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыла ў 1960 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1968 годзе — Беларускі політэхнічны інстытут. Працавала ў Віцебскім філіяле Белдзяржпраекта, у Белдзяржпраекце, з 1968 года — старшы архітэктар у Белпрампраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года (Мінск).
Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): гарбарны завод у Бабруйску (1972), ПДП прамвузла «Кеты» ў Полацку, вытворчая база РБУ Мінсувязі БССР у прамвузле «Калядзічы» (1979).
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Бабруйска Катэгорыя:Архітэктары Мінска