Галіна Аляксандраўна Аляксандрава (нар. , пас. Гульча, Гульчынскі раён, Ошская вобласць, Кыргызскай ССР) — савецкі архітэктар.

Біяграфія Скончыла ў 1956 годзе Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працавала ў праектных арганізацыях Алматы, Горкага, Роўна. З 1976 па 1983 гады — кіраўніком групы архітэктараў у Мінскпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1959 года.

Пражывала ў г. Славута Украінскай ССР.

Творчасць Удзельнічала ў распрацоўцы генпланаў гарадоў Кзыл-Арда, Вахтан, Перавоз, ПДП цэнтра Цалінаграда, праектаў забудовы мікрараёнаў у Цалінаградзе і Горкім.

Асноўныя працы ў Мінску (у аўтарскім калектыве) : праекты забудовы мікрараёнаў Паўднёвы Захад-1,2,3,4 (1976—1982).

Узнагароды Узнагароджана сярэбраным медалём ВДНГ СССР (1985) за распрацоўку праекта забудовы мікрараёна Паўднёвы захад-2.

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Украіны Катэгорыя:Архітэктары Расіі Катэгорыя:Архітэктары Кызыларды Катэгорыя:Архітэктары Нур-Султана Катэгорыя:Архітэктары Ніжняга Ноўгарада Катэгорыя:Архітэктары Мінска