Касцёл Маці Божай Міласэрнасці — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Бярозаўка Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Садовай, 41.
Гісторыя
У гэтай мясцовасці існавала капліца пад тытулам Маці Божай Будслаўскай, якая была знішчана. У 1991 годзе айцы капуцыны з суседніх Докшыцаў распачалі тут душпастырскую паслугу. Парафія зарэгістравана ў 1995 годзе. У 2002 годзе яна атрымала ад калгаса будынак канторы, які ў 2002–2003 гадах перабудавалі пад парафіяльны касцёл.
29 жніўня 2010 года адбылася кансэкрацыя (асвячэнне) касцёла. Абрад здзейсніў біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін.
У храме размешчаны абразы як каталіцкія, так і праваслаўныяУ ХРАМЕ З ДВАЙНЫМ КРЫЖАМ РАЗАМ МОЛЯЦЦА КАТОЛІКІ І ПРАВАСЛАЎНЫЯ.
Пробашчы парафіі Марэк Пасют.
Спасылкі Бярозаўка — парафія Маці Божай Вастрабрамскай — http://catholic.by/
Катэгорыя:Бярозаўка (Докшыцкі раён) Катэгорыя:Касцёлы Докшыцкага раёна Катэгорыя:Касцёлы Віцебскай дыяцэзіі Катэгорыя:2010 год у Беларусі