Марыя Якаўлеўна Ігнатава (, в. Палавінкі , Лёзненскі раён — ) — Герой Сацыялістычнай Працы (1950). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.
Біяграфія Нарадзілася ў в. Палавінкі Лёзненскага раёна. Працоўную дзейнасць пачала ў 1945 годзе ў калгасе імя Сталіна. З 1956 года працавала на жывёлагадоўчай ферме саўгаса «Крынкі» Лёзненскага раёна, у 1957—1968 гадах — на племзаводзе «Крынкі». Па яе ініцыятыве былі арганізаваны спаборніцтвы свінаводаў за высокія паказчыкі.
За самаадданую працу і высокія паказчыкі ў вытворчасці свініны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР у 1960 годзе было прысвоена званне «Герой Сацыялістычнай Працы».
У 1968—1987 гадах працавала ў Крынкаўскім аддзяленні сувязі. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання (1959—1963).
Узнагароджана ордэнам Леніна. На Алеі Славы ў г. п. Лёзна знаходзіцца стэла ў гонар М. Я. ІгнатавайІгнатава Марыя Якаўлеўна.
Спасылкі Ігнатава Марыя Якаўлеўна // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Лёзненскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1992. — С. 568—569.
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання