Раіса Рыгораўна Бекельман (нар. , Адэса) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыла ў 1949 годзе Маскоўскі архітэктурны інстытут. З 1949 па 1956 г. працавала ў праектных арганізацыях Ашгабата, Варонежа. З 1961 года — галоўным архітэктарам праектаў у Мінскпраекце, Белдзіпрагандлі, БелНДІПгорадабудаўніцтва, з 1978 па 1983 г. — галоўным архітэктарам завода МГМЗ, «Белрамкамунмаш».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1953 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць Асноўныя працы: будынак абкама і аблвыканкама на плошчы К. Маркса, гасцініца (з Ф. А. Захрэ), шматкватэрны жылы дом з крамай у Ашгабаце; інтэрнат Вышэйшай партыйнай школы, сталовая самаабслугоўвання, інтэр’еры рэстарана «Варонеж» у Варонежы; 166-кватэрны жылы дом па праспект Машэрава (1965), інтэр’еры крам «Алеся», «Чараўніца» (1968), «Гаставары» на Ленінскім праспекце, школа для дарослых глуханямых (1969) у Мінску, санаторый-прафілакторый у Наваполацку (1972), інтэр’еры сталовай, вытворчых і адміністрацыйных памяшканняў.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Варонежа Катэгорыя:Архітэктары Ашгабата Катэгорыя:Архітэктары Наваполацка