Мікалай Васілевіч Бялоў (, с. Дзіева-Гарадзішча, Някрасаўскі раён, Яраслаўская вобласць — ) — беларускі архітэктар і мастак. Кандыдат архітэктуры (1964).

Біяграфія У 1939 годзе прызваны ў армію. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнічаў у бітвах за Запаляр’е і возера Балатан. У 1946 годзе дэмабілізаваны з Вены«Герцогиня» из чугунной ванны: фронтовик после войны начал рисовать необычные картины.

За час вайны бацькі бацькі памерлі, таму ён паехаў да сваёй сястры Зоі, якая ў Ленінградскім будаўнічым інстытуце, дзе пасяліўся ў жаночым інтэрнаце за фіранкай.

Скончыў у 1952 годзе Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя В. І. Мухінай, у 1956 годзе аспірантуру Ленінградскага інжынерна-будаўнічага інстытута. Працаваў асістэнтам, старэйшым выкладчыкам у Новасібірскім інжынерна-будаўнічым інстытуце, з 1966 па 1982 г. — дацэнт кафедры рысунку ў Брэсцкім інжынерна-будаўнічым інстытуце. Пастаянны ўдзельнік мастацкіх выставак пры Брэсцкім філіяле Саюза мастакоў БССР.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1969 года. Член КПСС з 1950 года. Пражываў у Брэсце.

Дзейнасць Аўтар навуковых прац, каталогаў мастацкіх выставак. Ілюстраваў дзіцячыя кнігі. Працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Расіі, Беларусі, Польшчы і ў іншых краінах.

Узнагароды Узнагароджаны медалямі.

Сям’я Пазнаёміўся з жонкай у Новасібірску, ад яе меў дачку Вольгу.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Яраслаўскай вобласці Катэгорыя:Члены КПСС