Людвіг Пятровіч Рэзаўскі (, , Курляндская губерня, Расійская імперыя — верасень , , СССР) — рэвалюцыянер, удзельнік барацьбы за савецкую ўладу ў Беларусі і на Заходнім фронце.

Біяграфія У рэвалюцыйным руху з 1905 г. З 1915 г. на Заходнім фронце, член Мінскай латышскай секцыі РСДРП. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. член Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, намеснік загадчыка Мінскай газетнай экспедыцыі, якая забяспечвала фронт бальшавіцкай літаратурай, удзельнік выпуску газеты «Звязда». З лістапада 1917 г. камісара народнай асветы, унутраных спраў СНК Заходняй вобласці і фронту.

7(20) снежня 1917 г. на адкрыцці Першага Усебеларускага з'езда запатрабаваў скінуць бел-чырвона-белы сцяг, які вісеў па-над трыбунай, назваўшы яго «нацыянальнай анучай». Удзельнічаў у разгоне Усебеларускага з'езда 30—31 снежня 1917 г.

22 студзеня 1918 прызначаны начальнікам навастворанага Аддзела па барацьбе з контрарэвалюцыяй і спекуляцыяй (ЧК). Пасля захопу Мінска нямецкімі войскамі старшыня Смаленскай губернскай надзвычайнай камісіі, намеснік старшыні Казанскага губвыканкома. З мая 1919 г. у НКУС РСФСР, з лютага 1920 г. у ВЧК, з 1921 г. у Наркаме асветы РСФСР. У 1924—1925 гг. на адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце.

Літаратура

— С. 168.

Катэгорыя:Бальшавікі Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Члены Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў Катэгорыя:Чэкісты Катэгорыя:Пахаваныя на Новадзявочых могілках