Аляксандр Іванавіч Белавусаў (нар. , г. Кулоціна, Наўгародская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў у 1973 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. З 1973 года — архітэктар—кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў у БелНДІдзіпрасельбудзе.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1979 года. Пражываў у Мінску.

Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): эксперыментальны жылы дом з блок-пакояў і клеяфанерных панэляў у саўгасе «Мінскі» (1975), комплекс забудовы Бярэзінскага дзяржаўнага запаведніка (1982), калгаса «Савецкая Беларусь» (1974—1986).

Узнагароды Узнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР (1982).

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя