Сва́ткаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Сваткі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мядзельскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 23 сакавіка 1987 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Узленскага сельсавета (10 населеных пунктаў: вёскі Альсевічы, Андрэйкі, Бонда, Брусы, Замашша, Лужы, Русакі, Старынкі, Узла і Яжджэнцы)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларуская ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)..
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1326 чалавек, з іх 94,0 % — беларусы, 4,3 % — рускія, 0,8 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 955 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе