Капліца — каталіцкая капліца на Кальварыйскіх могілках Мінска, размешчаная па левы бок ад галоўнага ўвахода ў касцёл Узвіжання Святога Крыжа. Пабудавана ў канцы XIX ст. з цэглы.
Архітэктура Помнік архітэктуры неакласіцызму. Вырашана кампактным прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным пакрыццём. Плоскасныя атынкаваныя фасады прарэзаны гарызантальнымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі з арачнымі перамычкамі, акаймаванымі прамавугольным парталамі.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Капліцы Мінска Катэгорыя:Кальварыйскія могілкі Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Мінску Катэгорыя:Збудаванні Мінска ў стылі неакласіцызм