Капліца — каталіцкая капліца на Кальварыйскіх могілках Мінска, размешчаная ва ўсходняй частцы агароджы, каля капліцы-пахавальні Віткевічаў. Пабудавана ў другой палове XIX ст. з цэглы.
Архітэктура
Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Вырашана кампактным прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам. Фасад завершаны трохвугольным франтонам з крыжам на чатырохгранным пастаменце. Плоскасныя фасады прарэзаны прамавугольным уваходным праёмам, крапаваны бакавымі арачнымі нішамі і вуглавымі пілястрамі, апяразаны прафіляваным карнізам з шырокім антаблементам.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Капліцы Мінска Катэгорыя:Кальварыйскія могілкі Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Мінску Катэгорыя:Збудаванні Мінска ў стылі класіцызм