Пётр Аляксе́евіч Кальцо́ў (, в. Сасновы Ключ Чыстапальскага павета — лістапад ) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, 2-гі сакратар ЦК КП(б) Беларусі (1938—1939).

Біяграфія Нарадзіўся ў 1907 годзе ў в. Сасновы Ключ Чыстапальскага павета Казанскай губерні ў сям’і селяніна. Рускі. Член УКП(б) са студзеня 1931.

Скончыў сельскагаспадарчы тэхнікум у горадзе Чыстапаль ТАССР (1927), Сельскагаспадарчую акадэмію імя Ціміразева ў Маскве (1936).

Працаваў аграномам у Татарстане, з лістапада 1932 па жнівень 1936 года студэнт, з верасня 1936 па сакавік 1938 аспірант сельгасакадэміі імя Ціміразева ў Маскве. У сакавіку-ліпені 1938 года дырэктар сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках. У ліпені 1938 — ліпені 1939 года працаваў у Мінску. З ліпеня 1938 па студзень 1939 года наркам земляробства БССР. У студзені-ліпені 1939 года 2-гі сакратар ЦК КП(б)Б. З ліпеня 1939 па сакавік 1942 года працаваў і вучыўся ў Маскве. У ліпені-кастрычніку 1939 года ў рэзерве ЦК УКП(б). З кастрычніка 1939 па чэрвень 1941 года аспірант сельгасакадэміі імя Ціміразева. У чэрвені 1941 — сакавіку 1946 года служыў у войсках НКУС. З сакавіка 1946 па кастрычнік 1953 года першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі Літоўскай ССР ў Вільнюсе. З кастрычніка 1953 па сакавік 1960 года працаваў у Міністэрстве сельскай гаспадаркі РСФСР. З сакавіка 1960 па ліпень 1967 года дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага бібліятэчнага інстытута ў горадзе Хімкі Маскоўскай вобласці. З верасня 1967 года дацэнт Вышэйшай школы прафсаюзнага руху УЦСПС. З ліпеня 1972 годзе персанальны пенсіянер саюзнага значэння. Памёр у лістападзе 1983 года.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Кольцов Пётр Алексеевич // Справочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898—1991

Катэгорыя:Другія сакратары ЦК КПБ Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ Катэгорыя:Рэктары Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Народныя камісары земляробства БССР